Вінцэсь Мудроў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Вінцэсь МУДРОЎ (нар. 11 верасня 1953, Полацк) — беларускі празаік.

Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут. Працаваў інжынерам ў Беларусі і ў Сібіры, карэспандэнтам Радыё «Свабода». У 1971—1974 выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Член Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Таварыства вольных літаратараў. Жыве ў Наваполацку.

Аўтар кніг прозы «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007).

[правіць] Літаратура

  • Вінцэсь Мудроў // Літара.net: Персаналіі — Эл.рэсурс litara.net
  • Мудроў Вінцэсь // Часопіс «Наша Вера»: Аўтары — Эл.рэсурс media.catholic.by
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах