Віталій Эдуардавіч Власевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталій Эдуардавіч Власевіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 27 жніўня 1978(1978-08-27) (45 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Віталій Эдуардавіч Власевіч (нар. 27 жніўня 1978, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў прыватную ўстанову адукацыі «Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва» па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».

Працаваў транспарціроўшчыкам зборачнага цэха № 2 завода масавых шын рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі шынны камбінат «Белшына»; майстрам участка зборкі, начальнікам зборачнага цэха № 2 завода масавых шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына» (г. Бабруйск).

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]