Гадзюкавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гадзюкавыя
Гадзюка аспідавая
Гадзюка аспідавая
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Паўзуны

Атрад:

Лускаватыя

Падатрад:

Змеі

Сямейства:

Гадзюкавыя

Навуковая назва

Viperidae (Oppel, 1811)

ITIS   174294
NCBI   8689

Гадзюкавыя (Viperidae) — сямейства ядавігых змей атрада лускаватых.

Змест

[правіць] Агульная характарыстыка

Сямейства налічвае 11 родаў і каля 60 відаў са складаным ядазубным апаратам.

Даўжыня да 2 м. Цела рознай афарбоўкі. Галава акругла-трохвугольнай формы, з прытупленай насавой часткай, выразна адмяжоўваецца ад шыі і пакрыта дробнымі шчыткамі. Тулава адносна тоўстае, хвост кароткі. Характэрная асаблівасць — вертыкальная зрэнка. На верхняй сківіцы 1-2 вялікія рухомыя ядавітыя зубы і па 3-5 больш дробных. Ядаправодныя зубы ў стане спакою знаходзяцца ў складзеным становішчы (прыціснуты, канцы накіраваны назад), а пры ўкусе разам з адкрываннем пашчы высоўваюцца ўперад і ўстаюць вертыкальна. Дробныя неядавітыя зубы, якія прыстасаваны для заглытвання забітых ядам ахвяр, размешчаны на нёбных і ніжнясківічных касцях.

Найбольш вядомыя — гюрза, эфа. На Беларусі 1 від — гадзюка звычайная.

[правіць] Пашырэнне

Прадстаўнікі сямейства пашыраны ў Афрыцы (адкуль, верагодна, паходзяць) і Еўразіі. Насяляюць вільготныя экватарыяльныя лясы, сухія саванны і стэпы, бязводныя пустыні, паўночныя хваёвыя лясы, скалістыя горы да 3000 м над узр. м. Большасць вядзе наземны спосаб жыцця, іншыя жывуць на дрэвах або пад зямлёй.

[правіць] Асаблівасці біялогіі

Актыўныя пераважна прыцемкам і ўначы. Дарослыя кормяцца дробнымі жывёламі, птушкамі, яйцамі, моладзь — насякомымі і членістаногімі. Яйцажывародныя, некаторыя адкладваюць яйцы.

[правіць] Ахова

4 віды гадзюк знаходзяцца у Чырвонай кнізе МСАП.

[правіць] Утрыманне ў няволі

Аб'екты адлову і ўтрымання ў серпентарыях для атрымання змяінага яду.

[правіць] Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн, 1997.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах