Галіна Пятроўна Трыбунах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Пятроўна Трыбунах
Нараджэнне 15 верасня 1965(1965-09-15) (58 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Галіна Пятроўна Трыбунах (нар. 15 верасня 1965, Гарадок, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі аграрый, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 15 верасня 1965 года ў в. Гарадок Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Буда-Кашалёўскі аграрны каледж, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

Працавала рабочай калгаса «Сцяг камунізму» Чачэрскага раёна, падлікоўшчыцай Чачэрскага райаграпрамзабеспячэння, вучаніцай тынкоўшчыка-маляра Плюскай кааператыўнай дзяржаўнай будаўнічай арганізацыі Пскоўскай вобласці, сакратаром-машыністкай, загадчыкам склада Чачэрскай міжраённай перасоўнай механізаванай калоны № 118, спецыялістам першай катэгорыі па дыспетчарызацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чачэрскага райвыканкама, інспектарам аддзела кадраў Чачэрскага раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхімія». Была сакратаром-машыністкай, галоўным спецыялістам па кадрах, дыспетчарызацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чачэрскага райвыканкама.

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Звязда» Чачэрскага раёна.

Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Чачэрскага раённага і Залескага сельскага Саветаў дэпутатаў 27-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

[[[Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання]] [Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання]]