Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
27 кастрычніка 2008 — 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Старшыня Салігорскага гарадскога выканаўчага камітэта
1997 — 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 23 верасня 1953(1953-09-23) (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынерка

Лаўрукевіч Ганна Мікалаеўна (нар. 23 верасня 1953, в. Аргелаўшчына, Капыльскі раён, Мінская вобласць — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Салігорскага гарвыканкама (1997—2003), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе скончыла 8 класаў у Доктаравічскай сярэдняй школе.[1]

Скончыла Слуцкае медыцынскае вучылішча, Валагоцкі малочны інстытут (інжынер-тэхнолаг), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Працавала аперацыйнай медсястрой Беларускай рэспубліканскай станцыі пералівання крыві, медсястрой Дзятлаўскай бальніцы Гродненскай вобласці, апаратчыкам хімводаачысткі Нарачанскага масларобнага сыраробнага заводу, інжынерам-хімікам, тэхнолагам, начальнікам цэха, галоўным тэхнолагам, галоўным інжынерам Слуцкага сыраробнага камбіната, дырэктарам Салігорскага гармалзавода, генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Мяса-малако», старшынёй Салігорскага гарвыканкама (1997—2003), генеральным дырэктарам Дзяржаўнага аб’яднання «Белбыт» (2003—2008).

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання — Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў (Салігорская сельская выбарчая акруга № 76)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Салігорска (2003), Ганаровай казачкай Краснадарскага края.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]