Гарады Сербіі

Гэта старонка ўваходзіць у лік выдатных спісаў
Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гарады́ Се́рбіі — населеныя пункты Сербіі, якія афіцыйна маюць статус горада. Паводле закона аб тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Сербіі, статус горада мае населены пункт, які з'яўляецца эканамічным, адміністрацыйным, геаграфічным і культурным цэнтрам пэўнага раёна і размешчаных у ім іншых населеных пунктаў. Усяго ў краіне налічваецца 24 гарады, усе астатнія буйныя населеныя пункты лічацца паселішчамі гарадскога тыпу (сербск.: градско насеље)[1][2].

Да зацвярджэння гэтага закона пры вызначэнні статусу горада выкарыстоўваўся адміністрацыйна-прававы крытэрый, заснаваны на даных перапісаў насельніцтва[3]. Гэты крытэрый, уведзены вядомым дэмографам Мілашам Мацурай, падзяліў населеныя пункты краіны на тры тыпы — сельскія, змяшаныя і гарадскога тыпу. Паселішча гарадскога тыпу павінна было налічваць ад 2000 жыхароў, 90% з якіх не былі заняты ў сельскай гаспадарцы[4].

Нові-Сад і Прышціна з'яўляюцца цэнтрамі аўтаномных краёў Сербіі — Ваяводзіны і Косава і Метохіі адпаведна. Аднак Прышціна кантралюецца ўладамі часткова прызнанай Рэспублікі Косава і з'яўляецца яе сталіцай. Кантроль над горадам сербскімі ўладамі быў страчаны ў чэрвені 1999 года, калі пасля вайны НАТА супраць Югаславіі яго пакінулі сілы арміі і Міністэрства ўнутраных спраў Саюзнай Рэспублікі Югаславіі, а таксама адбыўся адток сербаў, чарнагорцаў і цыган, якія масава пакідалі край.

Спіс гарадоў[правіць | правіць зыходнік]

Герб Назва Каардынаты Акруга Плошча[кам. 1] Насельніцтва Заснаванне ці першае згадванне Мэр Фота
Бялград
сербск.: Београд
44°49′00″ пн. ш. 20°28′00″ у. д.HGЯO Акруга Бялграда 359,92 1.659.440 III ст. да н.э., як кельцкае паселішча Сінгідунум Драган Джылас[5]
Валева
сербск.: Ваљево
44°16′00″ пн. ш. 19°53′00″ у. д.HGЯO Калубарская акруга 905 90.312 1393 Станка Церзіч[6]
Уране
сербск.: Врање
42°33′15″ пн. ш. 21°53′50″ у. д.HGЯO Пчыньская акруга 860 83.524 VIVII стст. Зоран Анціч[7]
Заечар
сербск.: Зајечар
43°54′15″ пн. ш. 22°17′05″ у. д.HGЯO Заечарская акруга 97 59.461 1466 Бошка Нічыч[8]
Зрэнянін
сербск.: Зрењанин
45°22′40″ пн. ш. 20°23′10″ у. д.HGЯO Сярэдне-Банацкая акруга 190,9 123.362 1326 Іван Бошняк[9]
Крагуевац
сербск.: Крагујевац
44°00′51″ пн. ш. 20°56′22″ у. д.HGЯO Шумадзійская акруга 559,1 180.252 1476 Вералюб Стэванавіч[10]
Кралева
сербск.: Краљево
43°43′00″ пн. ш. 20°41′00″ у. д.HGЯO Рашская акруга 1530 125.488 Другая палова XIV стагоддзя Драган Ёванавіч[11]
Крушавац
сербск.: Крушевац
43°35′00″ пн. ш. 21°19′36″ у. д.HGЯO Расінская акруга 854 128.752 1371 Браціслаў Гашыч
Лескавац
сербск.: Лесковац
43°00′00″ пн. ш. 21°57′00″ у. д.HGЯO Ябланіцкая акруга 1025 148.206 XII стагоддзе Горан Цветанавіч[12]
Лозніца
сербск.: Лозница
44°32′00″ пн. ш. 19°13′33″ у. д.HGЯO Мачванская акруга 612 84.925 Як рымскае паселішча Ad Drinum Відое Петравіч[13]
Ніш
сербск.: Ниш
43°19′09″ пн. ш. 21°53′46″ у. д.HGЯO Нішаўская акруга 597 260.237 Як кельцкае паселішча Навісас Зоран Перышыч[14]
Нові-Пазар
сербск.: Нови Пазар
43°08′07″ пн. ш. 20°30′26″ у. д.HGЯO Рашская акруга 742 54.604 1461 Меха Махмутавіч[15]
Нові-Сад
сербск.: Нови Сад
45°15′52″ пн. ш. 19°49′54″ у. д.HGЯO Паўднёва-Бацкая акруга 129,4 341.625 1694 Мілаш Вучэвіч[16]
Панчава
сербск.: Панчево
44°52′26″ пн. ш. 20°39′07″ у. д.HGЯO Паўднёва-Банацкая акруга 148,8 100.140 Рымскае паселішча Панука Святазар Гаўрылавіч[17]
Пажаравац
сербск.: Пожаревац
44°36′33″ пн. ш. 21°10′34″ у. д.HGЯO Бранічаўская акруга ? 75.334 1476 год Міямір Міча-Іліч[18]
Прышціна[кам. 2]
сербск.: Приштина
42°40′00″ пн. ш. 21°10′00″ у. д.HGЯO Косаўская акруга 857 465.186 Як рымскае паселішча Vicianum Іса Мустафа
Смедарава
сербск.: Смедерево
44°39′48″ пн. ш. 20°55′44″ у. д.HGЯO Падунайская акруга 484 108.209 1019 год Ясна Аўрамавіч[19]
Сомбар
сербск.: Сомбор
45°46′48″ пн. ш. 19°07′12″ у. д.HGЯO Заходне-Бацкая акруга 1178 47.623 XIV стагоддзе Неманя Дэліч[20]
Срэмска-Мітравіца
сербск.: Сремска Митровица
44°59′00″ пн. ш. 19°37′00″ у. д.HGЯO Срэмская акруга 48,4 39.084 Як ілірыйскі Сірмій у IV ст. да н.э. Браніслаў Недзімовіч[21]
Субаціца
сербск.: Суботица
46°05′54″ пн. ш. 19°40′12″ у. д.HGЯO Паўночна-Бацкая акруга 290 141.554 7 мая 1391 Мадэст Дуліч[22]
Ужыцы
сербск.: Ужице
43°51′00″ пн. ш. 19°51′00″ у. д.HGЯO Злаціборская акруга 667 78.040 Як рымскі горад Капедунум Саша Мілошавіч[23]
Чачак
сербск.: Чачак
43°53′29″ пн. ш. 20°20′59″ у. д.HGЯO Моравіцкая акруга 636 72.148 18 снежня 1408 Воіслаў Іліч[24]
Шабац
сербск.: Шабац
44°45′21″ пн. ш. 19°41′38″ у. д.HGЯO Мачванская акруга 795 55.163 1470 Мілаш Мілошавіч
Ягодзіна
сербск.: Јагодина
43°58′30″ пн. ш. 21°15′23″ у. д.HGЯO Помараўская акруга 470 35.589 1399 Ратка Стэванавіч

Агульная карта[правіць | правіць зыходнік]

Легенда карты:

  • Сталіца Сербіі
  • Горад

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указана плошча ў квадратных кіламетрах усяго муніцыпалітэта
  2. Кантралюецца ўладамі часткова прызнанай Рэспублікі Косава, з'яўляецца яе сталіцай

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Gradovi i opštine (серб.). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 2 сакавіка 2013.
  2. Закон о територијалној организацији Републике Србије (серб.) (PDF)(недаступная спасылка). Службени гласник 129-07 (29 децембар 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 28 сакавіка 2013.
  3. Благоје ЦОНИЋ Проблеми у обележавању територије и назива насељених места и утицај на безбедност саобраћаја – студија примера за општину уб(серб.) // VI стручни семинар "УЛОГА ЛОКАЛНЕ ЗАЈЕДНИЦЕ У БЕЗБЕДНОСТИ САОБРАЋАЈА". — Дивчибаре: 2011. — С. 99-105.(недаступная спасылка)
  4. Gigić Zoran. Savremeni razvoj lokalne samouprave u Srbiji. — Pancevo, 2009.
  5. Сайт Бялграда (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  6. Сайт Валева (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  7. Сайт Уране (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2022. Праверана 30 сакавіка 2013.
  8. Сайт Заечара (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2012. Праверана 30 сакавіка 2013.
  9. Сайт Зрэняніна (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  10. Сайт Крагуеваца (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2009. Праверана 30 сакавіка 2013.
  11. Сайт Кралева (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  12. Сайт Лескаваца (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  13. Сайт Лозніцы (серб.). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  14. Сайт Ніша (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2014. Праверана 30 сакавіка 2013.
  15. Сайт Нові-Пазара (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2011. Праверана 30 сакавіка 2013.
  16. Сайт Нові-Сада (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  17. Сайт Панчава (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  18. Сайт Пажараваца (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  19. Сайт Смедарава (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2012. Праверана 30 сакавіка 2013.
  20. Сайт Сомбара (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  21. Сайт Срэмска-Мітравіцы (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  22. Сайт Субаціцы (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  23. Сайт Ужыцаў (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  24. Сайт Чачака (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]