Гдалія Алон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гдалія Алон
Імя пры нараджэнні іўр.: גדליהו רוֹגוֹזניצקי
англ.: Gedalya Rogoznizki
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння 4 лютага 1901(1901-02-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1950(1950-03-17) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Прэмія Ізраіля
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гдалія Алон (1901, г. Кобрын — 1950, Ізраіль) — ізраільскі гісторык, даследнік Талмуда і гісторыі эпохі Другога Храма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і равіна Нахмана Рагазніцкага і насіў першапачаткова прозвішча Рагазніцкі. Вучыўся ў некалькіх іешывах, у тым ліку (з 1913) у вядомай Слабодскай іешыве.

Пасля апублікавання Дэкларацыі Бальфура (1917) заняўся сіянісцкай дзейнасцю, заснаваў у сваім горадзе школу нацыянальна-рэлігійнага тыпу пад назвай «Хеўрон» з выкладаннем на іўрыце.

У 1922 годзе скончыў сярэднюю школу на ідышы ў Вене. У 1924 годзе ён адправіўся ў Берлін, дзе на працягу года наведваў равінскую семінарыю Хільдэсхеймера, адначасова слухаючы курсы ў Берлінскім універсітэце.

У 1926 годзе пасяліўся ў Іерусаліме і быў у ліку першых выпускнікоў Яўрэйскага ўніверсітэта (1931). Там цалкам пагрузіўся і ў даследаванні Талмуда, і ў класічную гісторыю, стаўшы, па выразе аднаго з яго настаўнікаў, «гісторыкам да кончыкаў пазногцяў».

Служыў у Хагане, у 1936 годзе быў камандзірам роты. Падчас вайны за незалежнасць удзельнічаў у баях за Іерусалім.

Выкладаў Талмуд і яўрэйскую гісторыю ў Яўбрэйскім універсітэце і адначасова апублікаваў значную колькасць артыкулаў, наватарскіх па духу і метадалогіі, набыўшы рэпутацыю шырока эрудыраванага навукоўца, які не пабаяўся зірнуць крытычным вокам на даўно сталыя гістарычныя канцэпцыі. Некаторыя яго працы праклалі новы шлях у даследаванні габрэйскай гісторыі, асабліва эпохі Другога храма і Талмуда. Шэраг яго кніг перакладзены на англійскую мову.

У 1957—1958 гадах быў апублікаваны двухтомны збор навуковых прац Алона «Даследаванні історыі яўрэйскага народа ў эпоху Другога храма і ў эпоху Мішны і Гемары».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1953 годзе першым удастоены самай прэстыжнай у краіне Дзяржаўнай прэміі Ізраіля.

Зноскі

  1. надмагілле

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коваленя, А.Они родились на белорусской земле / Александр Коваленя // Рэспубліка. — 2001. — 13 студзеня.
  • Аллон (Рогозницкий) Гдалия [Электронный ресурс] // Электронная еврейская энциклопедия. — Режим доступа: http://www. eleven. co.il/ article/10149.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]