Генадзь Рыгоравіч Дзмітрыеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Рыгоравіч Дзмітрыеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1943(1943-10-18) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Генадзь Рыгоравіч Дзмітрыеў (нарадзіўся 18 кастрычніка 1943 г., вёска Злыднікі (цяпер Першамайка), Гарадоцкі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе. У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў настаўнікам у Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна. У 1984 г. — няштатны карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР па Гродзенскай вобласці, з 1987 г. намеснік дырэктара, дырэктар гэтага бюро, літкансультант. 3 1999 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».

Пісаць вершы пачаў у школьныя гады. Друкаваўся спачатку ў Езярышчанскай раённай газеце «Калгасная вёска», затым у многіх літаратурных выданнях Беларусі. Выйшлі тры яго паэтычныя зборнікі «Гарады на далонях» (1974), «Птушка Сінязорка» (1976), «Азярыны» (1980).

3 1979 г. — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзмітрыеў, Г. Азярыны: вершы / Г. Дзмітрыеў. — Мн., 1980. — 86 с.
  • Дзмітрыеў, Г. Гарады на далонях: вершы / Г. Дзмітрыеў. — Мн., 1974. — 78 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзмітрыеў Генадзь // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 341—342.