Геноміка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гено́міка — раздзел генетыкі, які выкарыстоўвае рэкамбінантную малекулу ДНК, метады секвеніравання ДНК і біяінфарматыку для секвеніравання, збору і аналізу функцый і структуры геномаў (поўны набор ДНК у межах адной клеткі арганізма). [1] [2] Дасягненні ў галіне геномікі выклікалі рэвалюцыю ў практычных даследаваннях самых складаных біялагічных сістэм, у тым ліку і мозга.[3]

Кірункі даследаванняў[правіць | правіць зыходнік]

Геноміка падзяляецца на самастойныя галіны: структурную, функцыянальную, параўнальную, эвалюцыйную і медыцынскую геномікі.

  • Структурная геноміка вывучае паслядоўнасць нуклеатыдаў у геноме, вызначае межы і будову генаў, міжгенных участкаў і іншых структурных генетычных элементаў (праматораў, энхансераў і інш.); складае генетычныя, фізічныя і транскрыптныя карты арганізма.
  • Функцыянальная геноміка даследуе ідэнтыфікацыю функцый кожнага гена і ўчастка геному, іх узаемадзеянне ў клеткавай сістэме.
  • Параўнальная геноміка вывучае падабенства і адрозненні ў арганізацыі геномаў розных арганізмаў з мэтай высвятлення агульных заканамернасцяў іх будовы і функцыянавання.
  • Эвалюцыйная геноміка тлумачыць шляхі эвалюцыі геномаў, паходжанне генетычнага полімарфізму і біяразнастайнасці, ролю гарызантальнага пераносу генаў. Эвалюцыйны падыход да вывучэння геному чалавека дазваляе прасачыць за працягласцю фарміравання комплексаў генаў, асобных храмасом, стабільнасцю яго частак, нядаўна выяўленымі элементамі «зменлівасці» геному, працэсам расафарміравання, эвалюцыяй спадчыннай паталогіі.
  • Медыцынская геноміка вырашае прыкладныя пытанні клінічнай і прафілактычнай медыцыны на аснове ведаў геномаў чалавека і патагенных арганізмаў (напрыклад, дыягностыка спадчынных хвароб, генатэрапія, прычыны вірулентнасці хваробатворных мікраарганізмаў і інш.).[4]

Зноскі

  1. National Human Genome Research Institute. A Brief Guide to Genomics. Genome.gov (8 лістапада 2010). Праверана 3 снежня 2011.
  2. Concepts of genetics. — 10th. — San Francisco: Pearson Education, 2012. — ISBN 9780321724120.
  3. Kadakkuzha, Beena M.; Puthanveettil, Sathyanarayanan V. (2013). "Genomics and proteomics in solving brain complexity". Molecular BioSystems. 9 (7): 1807–1821. doi:10.1039/C3MB25391K. PMID 23615871.
  4. Геномика.EUROLAB. Медицинский портал. (руск.)