Гжымалоўскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гжымалоўскія — браты Валерыян, Клеменс і Юльян, паэты першай пал. 19 ст.

Жылі на Віцебшчыне. Супрацоўнічалі ў альманахах «Niezabudka» («Незабудка»), «Rubon» («Рубон»). У 1837 y Пецярбургу выйшаў зборнік «Вершы трох братоў Гжымалоўскіх, беларусінаў, y трох тамах», дзе шырока адлюстравана беларуская рэчаіснасць (вершы «Роздум над Дзвіной», «Пасля рэдуты ў Асвеі», «Роздум селяніна на ніве» і інш.). Юльян там надрукаваў свае пераклады на польскую мову 11 «Песень беларускага народа». Клеменс з’яўляецца таксама аўтарам камедыі «Слова гонару» (1843), драмы «Перамога дня над ноччу» (Вільня, 1845).

Польскі пісьменнік Аляксандр Гроза ў лісце да польскага пісьменніка і публіцыста Міхала Грабоўскага пісаў[1]:

" Браты Грымалоўскія хочуць свой беларускі дыялект вывесці з усеагульнага забыцця; яны збіраюць народныя песні, прыглядаюцца да яго прыгажосці ды своеасаблівасці. Заахвочваю – як магу – гэтых найлепшага жадання маладых людзей. Я не так даўно пісаў да аднаго з іх, выказваючы яму, якая яго чакае слава, калі пакладзе кутні камень новай, славянскага роду літаратуры. Дзіўная рэч, але над гэтым дыялектам ніхто не хацеў задумацца. Размаўляе на ім колькі губерняў, і ён сапраўдная мяжа паміж польскаю ды расейскаю мовамі. "

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 1996, т. 5, стар. 212