Голіцкі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Голіцкі замак
48°48′32″ пн. ш. 17°09′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Голіцкі замак (славацк.: Holíčsky zámok) — замак у Голічы, ля мяжы з Чэхіяй. Размешчаны на Замацкай вуліцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковы замак узнік на мяжы XI-XII стагоддзяў, упершыню згадваецца ў 1256 годзе. У XIV стагоддзі Матуш Чак пашырыў замак. У XV стагоддзі замак быў ізноў перабудаваны. У XVI-XVII стагоддзях вакол старога замка будуецца новая сцяна з бастыёнамі. У 1736 замак стаў маёмасцю аўстрыйскай імператарскай сям’і, якая перабудоўвае яго ў стылі позняга барока. Замак быў летняй рэзідэнцыяй імператараў, у ім падоўгу жыла Марыя Тэрэзія. У 1919 годзе замак стаў маёмасцю чэхаславацкай дзяржавы. У наш час аб’ект рэстаўруецца і доступ туды абмежаваны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]