Горад Струміца
| Горад
Струміца
Струмица
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Струміца (раней — Струмніца; макед. Струміца) — горад у Македоніі. Насельніцтва: 35 311. Цэнтр абшчыны Струміца.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Горад размешчаны ў Струміцкай катлавіне ў паўднёва-ўсходняй частцы Македоніі, непадалёк ад мяжы з Балгарыяй і Грэцыяй. Суседнія гарады — Валандава, Радовіш (Македонія) і Петрыч (Балгарыя). У горада працякае аднайменная рака Струміца (Струмешніца).
Гісторыя [правіць]
У ходзе Другой Балканскай вайны, 7 ліпеня 1913 гада, горад быў захоплены ў балгараў грэкамі. Пасля бухарэсцкага міру, калі горад адышоў да Сербіі, грэчаскае насельніцтва гарадоў Струміца і Гяўгелія ў сваёй значнай частцы, перасялілася ў грэчаскі горад Кілкіс, які знаходзіцца ў 25 км ад цяперашняй мяжы з Рэспублікай Македонія. У сілу вялікай колькасці перасяленцаў са Струміцы, Кілкіс некаторы час называлі Новай Струміцай.
Людзі, звязаныя са Струміцай [правіць]
- Ванга (макед. Ванѓа) (31 студзеня або 26 сакавіка 1911 — 11 жніўня 1996) — балгарская празорлівая македонскага паходжання.
- Дзімітрыас Цыцыміс — македонамах, то ёсць змагар за Уз'яднанне Македоніі з Грэцыяй, ураджэнец горада.
- футбаліст Горан Пандэў — ураджэнец горада 1983 года
- баскетбаліст Улатка Іліеўскі (італ.) — ураджэнец горада 1980 года
- палітык Борыс Трайкаўскі нарадзіўся ў сяле Мурціна, блізу Струміцы ў 1956 годзе, у 1999—2004 гг. прэзідэнт Рэспублікі Македонія
- палітык Зоран Заеў (макед.) — ураджэнец горада 1974 года
- скрыпач Дзімітрыас Семсіс — ураджэнец горада 1883 года
Спасылкі [правіць]
- Сайт абшчыны Струміца (макед.)
- Томов, Т. Добромир Хриз, който владееше Просек и Струмица — Анамнеза, Т. 6 (2008), 97-114
Шаблон:Гарады Рэспублікі Македоніі