Горад Суздаль
| Горад
Суздаль
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Суздаль, горад (з 1778) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суздальскага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 11,0 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на рацэ Каменка, прытоке ракі Нерлі ў 26 км на поўнач ад Уладзіміра.
Суздаль — горад-запаведнік, уваходзіць у Залатое кольца Расіі, ва Уладзіміра-Суздальскі гісторыка-мастацкі і архітэктурны музей-запаведнік.
Аснову эканамічнай актыўнасці ў горадзе складаюць галіны, арыентаваныя на прыём і абслугоўванне турыстаў: гасцінічны бізнес, грамадскае жыўленне і т. п. У горадзе маюцца наступныя прамысловыя прадпрыемствы: швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, па вытворчасці тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння. Моцна развіта агародніцтва.
Вялікая колькасць архітэктурных помнікаў: Суздальскі Крэмль, манастыры (Спаса-Еўфіміеў, Пакроўскі, Аляксандраўскі, Рызапалажэнскі, Васільеўскі), Ансамбль гандлёвай плошчы, помнікі пасаду і шмат іншых, уключаючы помнікі драўлянага дойлідства. Каля 30 цэркваў.
| Гарады Уладзімірскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Уладзімір | |
| Іншыя гарады |
Аляксандраў | Вязнікі | Гарахавец | Гусь-Хрустальны | Камешкава | Карабанава | Кіржач | Каўроў | Кальчугіна | Касцярова | Курлава | Лакінск | Меленкі | Мурам | Петушкі | Пакроў | Радужны | Собінка | Струніна | Судагда | Суздаль | Юр'еў-Польскі |
|