Гродзенскія дываны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гродзенскія дываны — вырабы Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, заснаваных А. Тызенгаўзам у другой палове XVIII ст. Адметныя высокай тэхнікай ткацтва і прыгажосцю. Кампазіцыі гродзенскіх дываноў (ворсавых і шпалер) складаліся з раскіданых па полі букетаў, перавязаных стужкамі, вазонаў і кошыкаў з кветкамі. Колеравая гама звычайна блакітная і залацістая. Раслінны арнамент ворсавых дываноў (букеты руж на светлым фоне) вызначаўся лёгкасцю формаў і гарманічнасцю колеравых спалучэнняў. Французскія майстры, якія працавалі на мануфактурах, пераймалі заходне-еўрапейскія ўзоры і стваралі дываны ў стылях барока і класіцызму. Часам у гродзенскіх дыванах трапляюцца ўзоры ў мясцовых арнаментальных традыцыях[1].

Зноскі

  1. Гродненские ковры // Гродно. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелЭн, 1989. — С. 163. — ISBN 5-85700-015-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]