Грымучнікі сапраўдныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грымучнікі сапраўдныя
Crotalus atrox (2).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crotalus Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   174305
NCBI   8728
EOL   15711

Грымучнікі сапрыўдныя (Crotalus) — род змей падсямейства ямкагаловых (Crotalinae).

Прадстаўнікамі з'яўляюцца пераважна ядавітыя змеі сярэдніх памераў. Максімальная даўжыня самых буйных відаў, грымучніка рамбічнага (Crotalus adamanteus) і тэхаскага грымучніка (Crotalus atrox), дасягае каля двух метраў. Характэрная для ўсіх відаў асаблівасць — наяўнасць хваставога пагрымка з абрагавелых кольцападобных ўтварэнняў, пры вібрацыі якіх узнікае трэск — акустычны сігнал, якім змяя папярэджвае ворагаў пры небяспецы. Трашчоткі на канцы хваста няма толькі ў маладых асобін, а таксама ў адзінага з прастаўнікоў віда — каталінскага грымучніка (Crotalus catalinensis) з вострава Санта Каталіна ў Каліфарнійскім заліве. Жыццёвы арэал сапраўдных грымучнікаў абмежаваны тэрыторыямі Паўночнай і Паўднёвай Амерык.

Гэтыя змеі вызначаюцца моцным прысадзістым тулавам з сярэдняй даўжынёй ад 50 сантыметраў да аднаго метра. Сярэдняя даўжыня самага доўгага з відаў, грымучніка рамбічнага (Crotalus adamanteus), складае ад 1,20 да 1,40 метраў з максімальнай даўжынёй да 2,40 метраў. Асобныя індывідумы тэхаскага грымучніка (Crotalus atroxs) таксама могуць дасягаць двухмятровай даўжыні, але звычайна маюць значна меншыя памеры, самыя магутныя экзэмпляры могуць важыць ад двух да пяці кілаграмаў, велічыня, якой дасягаюць толькі два іншыя прадстаўнікі ядавітых змей — афрыканская габонская гадзюка ці касавай (Bitis gabonica) і паўднёваамерыканскі бушмейстэр ці сурукуку (Lachesis muta). Даўжыня тулава некаторых горных відаў дасягае ўсяго толькі 50 сантыметраў, што адпавядае памерам прадстаўнікоў трох відаў роду карлікавыя грымучнікі (Sistrurus). Самцы амаль што ўсіх відаў большыя за самак, выключэнне складае толькі грымучнік рагаты (Crotalus cerastes). Пры гэтым самкі ўсіх відаў маюць значна таўшчэйшае тулава і звычайна на каля 20 працэнтаў цяжэйшыя за самцоў адпаведнага памеру.

Моцна завостраныя лускавіны спіны і бакавой часткі пакрываюць сярэднюю частку тулава 21-29 радкамі ў залежнасці ад віда. Афарбоўка ўсіх відаў сапраўднага грымучніка добра прыстасаваная да каляровай палітры адпаведнага жыццёвага арэалу. У кожнага з відаў яна мае свае асаблівасці і ў залежнасці ад папуляцыі і віда вагаецца ад жоўтага да зялёнага, ад чырванаватага да карычневага і чорнага. У большасці відаў уздоўж тулава па спіне і бакам узорам цягнуцца цёмныя, авальныя альбо ромбавідныя плямы. Нярэдка ромбавідныя узоры на тулаве гэтых змей абрамляюць адметныя палоскі са светлых лускавінных радкоў, якія звычайна называюць дыямантамі, паводле гэтай характэрнай асаблівасці некаторыя віды з дыямантавымі узорамі на тулаве атрымалі свае навуковыя назвы. Сустракаюцца віды з простым плямістым узорам, а таксама віды без узорчатых малюнкаў на тулаве, узорчатыя малюнкі могуць утвараць сухажыллі, асабліва каля патыліцы на галаве і ў задняй частцы тулава. Брушную частку пакрываюць, як і ў большасці змей, некалькі радоў незавостраных гладкіх манатоннага колеру брушных лускавінак (Ventralia), звычайна з светлымі або цёмнымі крапінамі. Палавы дэмарфізм выражаны толькі ў скальнага грымучніка (Crotalus lepidus) і ў аднаго з падвідаў мексіканскага грымучніка (Crotalus triseriatus armstrongi), у астатніх відаў самку амаль што немагчыма адрозніць ад самца паводле акрасу. Сустракаюцца таксама альбіносы і меланістычныя асобіны, першыя звычайна не выжываюць доўга ў натуральных умовах па прычыне адсутнасці такога эвалюцыйнага прыстасавання як акрас, вылучаючыся акрасам у наваколлі, змяя прываблівае ворагаў і становіцца здабычай. Меланістычныя асобіны паўночных папуляцый маюць нават пэўную перавагу: цёмны колер лепш прыцягвае сонечнае цяпло і спрыяе хутчэйшаму награванню цела. Увогуле паўночныя папуляцыі некаторых відаў значна цямнейшыя чым прадстаўнікі таго ж віда ў паўднёвых рэгіёнах.

Галава грымучнікаў пераважна плоская, трохвугольнай ці сэрцападобнай формы з выразным шыйным перахватам. Вертыкальныя зрэнкамі вока. Самая шырокая частка галавы — за вачыма, тут знаходзяцца выдатна развітая ядавая залоза. Нос грымучнікаў пераважна закругленай формы. Пры параўнанні прапорцый галавы і тулава сапраўдныя грымучнікі вызначаюцца суадносна вялікай галавой, што асабліва адметна ў невялікіх па памерах відаў і ў маладых асобін. Грымучнік стракаты (Crotalus mitchelii) і грымучнік тыгровы (Crotalus tigris) вызначаюцца моцна сплюшчанай формай галавой. Галава, за выключэннем надвочных шчыткоў (Supraocularia), пакрыта дробнымі лускавінкамі; шчыткі ў грымучнікаў размешчаны толькі ў пярэдняй частцы морды: няпарны растраль непасрэдна над ратавой адтулінай, а таксама две назалі, якія пакрываюць насавыя шчыліны. Гэтая характэрная асаблівасць адрознівае грымучнікаў сапраўдных ад карлікавых, верхнюю частку галавы якіх пакрываюць 9 вялікіх шчыткоў. Лускавіны і шчыткі ўсіх відаў сапраўднага грымучніка амаль што ідэнтычнай формы, за выключэннем грымучніка рагатага, у якога надвочны шчыток утвораны абрагавелым наростам.