Каліфарнійскі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліфарнійскі заліў*
Islands and Protected Areas of the Gulf of California**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып Прыродны
Крытэрыі VII, IX, X
Спасылка 1
Рэгіён*** Лацінская Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2005  (29 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Каліфарнійскі заліў (ісп.: Golfo de California), вядомы таксама як Мора Картэса (ісп.: Mar de Cortés) — заліў, які аддзяляе паўвостраў Каліфорнія ад мексіканскага кантынентальнага ўзбярэжжа Ціхага акіяна. Воды заліва абмываюць узбярэжжы мексіканскіх штатаў Ніжняя Каліфорнія Паўночная, Ніжняя Каліфорнія Паўднёвая, Санора і Сіналоа. У заліва ўтварыўся выхад да мора каля 5,3 млн гадоў назад, пасля чаго рака Каларада атрымала выхад да акіяна.

Астравы[правіць | правіць зыходнік]

У Каліфарнійскім заліве два буйных вострава: Анхель-дэ-ла-Гуарда і Тыбурон, а таксама 35 дробных астравоў, у тым ліку Ісла-Эспірыту-Санта і Ісла-Партыда, якія злучаны паміж сабою вузкім перасмыкам.

Глыбіні[правіць | правіць зыходнік]

Акустычнае праслухоўванне вызначыла глыбіню пачынаючы ад глыбіні броду ў эстуарыі каля горада Юма ў Арызоне да глыбінь звыш 3000 м у самых глыбокіх месцах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1182
рус.англ.фр.