Гульня без правілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гульня без правілаўM:
Гульня без правілаў
Жанр дакументальны фільм
Кінакампанія Белсат
Працягласць 51 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2019

«Гульня́ без пра́вілаў»беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Антосем Цялежнікавым на тэлеканале «Белсат» у 2019 годзе.[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Самы пачатак 1990-ых у найноўшай гісторыі Беларусі. Чарга па лядоўню «Мінск» складае 25 гадоў. Масавыя страйкі. СССР канае. Самыя актыўныя беларусы пайшлі ў бізнес ці палітыку. Як, напрыклад, маладыя вясковыя хлопцы Аляксандр Лукашэнка і Анатоль Лябедзька, якія дзякуючы першым дэмакратычным выбарам сталіся дэпутатамі Вярхоўнага Савету. Там яны разам гулялі ў футбол, а таксама на палітычным полі. Узлёт палітыка Лукашэнкі адбыўся акурат з адной прапановы Лябедзькі. Хто яшчэ паспрыяў ягонай палітычнай кар’еры, а што магло пахаваць яе?

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • рэжысёр, мантаж — Антось Цялежнікаў
  • сцэнарый, выканаўчы прадзюсар — Кірыла Пазняк
  • вядоўца — Святлана Калінкіна
  • аператар — Іван Антонаў, Сяргей Кавалёў
  • графіка — Кірыл Стаселька, Антось Цялежнікаў
  • закадравы тэкст — Юрый Батальёнак
  • стыліст — Ганна Урачова
  • рэдактары — Яраслаў Каменьскі, Януш Гаўрылюк

Зноскі

  1. Гульня без правілаў. Белсат. Праверана 3 мая 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]