Гідрахінон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гідрахінон
Гідрахінон: хімічная формула
Гідрахінон: выгляд малекулы
Агульныя
Хімічная формула C6H4(OH)2
Фізічныя ўласцівасці
Адн. малек. маса 110,12 а. а. м.
Шчыльнасць 1,358 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 170,3 °C
Тэмпература кіпення 286 °C
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у у вадзе 5,7 г/100 мл
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 123-31-9
SMILES

Гідрахінон — араматычнае арганічнае злучэнне, двухатамны фенол, C6H4(OH)2. Упершыню атрыманы ў 1844 годзе нямецкім хімікам Ф. Вёлерам[1].

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Крышталічнае рэчыва светла-шэрага колеру. Шчыльнасць 1,358 г/см³ (пры 20 °C). Тэмпература плаўлення 170,3 °C, тэмпература кіпення 286 °C. Добра раствараецца ў ацэтоне, этаноле, вадзе (5,7[1] г на 100 мл пры тэмпературы 15 °C). Не раствараецца ў бензоле, змешваецца з тэтрахлорметанам.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Гідрахінон выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, у якасці антыаксіданта, у працэсах сінтэзу арганічных фарбавальнікаў. У аналітычнай хіміі гідрахінон выкарыстоўваецца пры вызначэнні некаторых хімічных элементаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская — Мн.: Народная асвета, 1990. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]