Гілянцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гілянцы
Саманазва гіл.: گیلک
Колькасць Ад 3,5 да 4 млн
Рассяленне  Іран (Гілян)
Этнічныя мовы гілянская, персідская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) іслам, шыіцкага толку
Блізкія этнасы мазендэранцы, талышы, курды, заза, белуджы
Субэтнасы галешы

Гілянцынарод на поўначы Ірана, асноўнае насельніцтва правінцыі Гілян. Колькасць 3,3 млн чалавек. У горных раёнах вылучаецца этнічная група галешаў. Гавораць на гілянскай мове прыкаспійскай падгрупы паўночна-заходняй групы іранскіх моў, мае заходнія і ўсходнія дыялекты; многія (асабліва моладзь) размаўляюць на фарсі. Вернікі - мусульмане-шыіты.

Асноўны традыцыйны занятак - ральнічнае земляробства, у галешаў - паўкачавая жывёлагадоўля. Асноўная культура - заліўны рыс, на схілах гор вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кенаф, чай, тытунь, цытрусавыя. Асновая працоўная жывёла - зебу (жывёлу пасуць дзяўчыны, дояць мужчыны). На ўзбярэжжы распаўсюджана рыбалоўства. Гілян - асноўны цэнтр шаўкаводства ў Іране; развіта вытворчасць шкла, дываноў, чаротавых дыванкоў, ткацтва.

Жыллё ў асноўным драўлянае, часта палевы або двухпавярховы з адкрытай тэрасай (талар) і балконам.