Гіта Уэсекская

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гіта Уэсекская (англ.: Gytha of Wessex; ? — 10 сакавіка 1098, 1107[1]?) — прынцэса англійская, дачка апошняга ўладнага англасаксонскага караля Гаральда II Годвінсана і Элдгіты Лебядзіная шыя.

Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Гасцінгсе (1066) уцякла ў Фландрыю, пасля, паводле Саксона Граматыка, разам з некалькімі братамі і сёстрамі жыла ў свайго дзядзькі Свена Эстрыдсана, караля дацкага.

У 1074 пабралася шлюбам з рускім кн. Вальдэмарам (Уладзімірам Манамахам). Маці Мсціслава Вялікага, які ў заходніх крыніцах, следам за дзедам па кудзелі, зваўся Гаральдам.

А. В. Назаранка выказаў гіпотэзу, што Гіта падтрымлівала сувязь з Панцеляймонаўскім кляштаром у Кёльне і ўдзельнічала ў 1-м Крыжовым паходзе разам з Готфрыдам Бульёнскім, памерла і пахаваная ў Палесціне. Паводле іншай версіі, памерла ў Смаленску ў 1107[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Пашуто В. Т. Внешняя… C. 135.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях. — М., 2001. ISBN 5-7859-0085-8;
  • Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. — М.: Наука, 1968.