Генадзь Яўгенавіч Змудзінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. Змудзінскі)
Генадзь Яўгенавіч Змудзінскі
Дата нараджэння 29 студзеня 1897(1897-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1938(1938-09-22) (41 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Генадзь Змудзінскі (1926), сяброўскі шарж, зроблены Мікалаем Малевічам.

Гена́дзь Яўге́навіч Змудзі́нскі (17 (29) студзеня 1897, Ніжнеудзінск, Іркуцкая губерня, Расійская імперыя — 22 верасня 1938, Менск, НКУС) — беларускі графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1914—1915). Быў мабілізаваны ў войска з пачаткам Першай сусветнай вайны. З 1918 года ў Чырвонай Арміі — камандзір палка, начальнік разведаддзела брыгады. З 1921 года ў Менску. У 1921 годзе зрабіў некалькі плакатаў для Белдзяржвыдавецтва і Галоўпалітасветы. Аўтар эскіза ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР і граматы да яго (1924), фірмовай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924).

На час арышту працаваў у адной з менскіх газет. Арыштаваны ў Менску па адрасе: вуліца Старажоўская, д. 8, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКУС 20 верасня 1938 года як «агент польскіх разведвальных органаў» да расстрэлу. Рэабілітаваны трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 29 кастрычніка 1957 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў пераважна ў станковай і кніжнай графіцы. Адзін з заснавальнікаў школы беларускай кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей — Максім Гарэцкі «Досвіткі», 1926; Аляксандр Нявераў «Як у нас была вайна», 1927; казку «Воўк і лес», 1928; і інш. Супрацоўнічаў з газетай «Звязда» (1927—1928), дзе друкаваліся яго плакаты і палітычныя карыкатуры. Браў удзел у Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925), у Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі — «Пагром», «Мінская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925).[2]

Станковая графіка[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]