Дагістарычная Грэцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гісторыя Грэцыі

Дагістарычная Грэцыя
(да XXX ст. да н. э.)
Эгейская культура
(XXX—XII да н. э.)
Заходнеанаталійская цывілізацыя
Мінойская цывілізацыя
Кікладская культура
Эладская цывілізацыя
Мікенская цывілізацыя
Старажытная Грэцыя
(XI — 146 да н. э.)
Цёмныя стагоддзі (XI—IX)
Архаічны перыяд (VIII—VI)
Класічны перыяд (V—IV)
Эліністычны перыяд (IV — 146)
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.)
Сярэднявечча і Новы час
(330—1832)
Візантыйская Грэцыя (330—1453)
Франкакратыя (1204—1458)
Асманская Грэцыя (1458—1832)
Сучасная Грэцыя
(пасля 1821)
Вайна за незалежнасць (1821—1832)
Каралеўства (1832—1924)
Другая Рэспубліка (1924—1935)
Рэжым 4 жніўня (1936—1941)
Другая сусветная вайна (1941—1944)
Грамадзянская вайна (1944—1949)
Пасляваенны час (1950—1967)
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974)
Трэцяя Рэспубліка (з 1974)
Тэматычныя артыкулы
Ваенная гісторыя
Грэчаскія імёны
Грэчаская мова
Грэчаская літаратура

Дагістарычная Грэцыя — храналагічны перыяд у гісторыі Грэцыі з часоў палеаліту і да ўзнікнення Эгейскай цывілізацыі.

Аб засяленні тэрыторыі Грэцыі чалавекам сведчать археалагічныя раскопкі, у выніку якіх былі знойдзены палеалітычныя стаянкі перыяду сярэдняга палеаліту (каля 100 — 40 тысячагоддзяў да н.э.) на тэрыторыі ад Македоніі да Эліды. Да гэтага часу адносіцца чэрап неандэртальскага чалавека, знойдзены на паўвостраве Халкідыкі. Адной з самых старажытных неалітычных стаянак у Грэцыі лічыцца пячора Франхты (грэч. Σπήλαιο Φράγχθι), датаваная 7 тысячагоддзем да н.э., якая сведчыць аб наяўнасці ў яе жыхароў развітога мараходства. У перыяд неаліту (каля сярэдзіны 7 тысячагоддзя да н.э. — 28 стагоддзе да н.э.) насельніцтва Грэцыі асвоіла земляробства, займалася жывёлагадоўляй і вяло аседлы лад жыцця. У гэты перыяд радавы лад, які пачаў складацца яшчэ ў эпоху сярэдняга палеаліту, дасягнуў поўнага развіцця. Неаліт Грэцыі мае анаталійскае паходжанне і прадстаўлены культурамі Сескла, Дыміні и Ларысы, для якіх былі характэрны ўмацаваныя паселішчы (3000–4000 чалавек) на ўзгорках, з'яўленне мегарона (прамавугольнае памяшканне з вузкай фасаднай стараной і драўлянымі калонамі, у цэнтры якога быў ачаг), чорная і шэрая кераміка разам з паліхромнай керамікай з малюнкамі двух колераў (звычайна чорнага і чырвонага). У 5—4 тысячагоддзях да н.э. з'яўляліся лакальныя варыянты неалітычнай культуры мацерыковай Грэцыі, астравоў Эгейскага мора і асабліва Крыта. На мацерыку і астравах адзначаны перамяшчэнні плямён. У гэты перыяд насельніцтва Грэцыі мела пастаянныя сувязі з паўночнай часткай Балканскага паўвострава, узбярэжжам Малай Азіі і Сірыяй.