Анатолія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатолія ў сучасных межах Турцыі

Анато́лія (грэч. Aνατολή — «усход сонца») — гістарычная назва ўнутраных раёнаў Малой Азіі, а часам і ўсяго паўвострава. Цяпер Анатоліяй называецца азіяцкая частка Турцыі. Мясцовасць пераважна складаецца з горнага рэльефу.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць з грэчаскай мовы і азначае «ўзыход сонца», ці проста Усход. Гэта назва з’явілася каля 3 000 гадоў таму. Старажытныя рымляне называлі яе — «Блізкі Усход».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Анатоліі ў розныя гістарычныя перыяды ўваходзіла (цалкам або ў значнай часткі) у склад розных дзяржаў: Хетскае царства, Лідыйскае царства, Мідыю, дзяржаву Ахеменідаў, дзяржаву Аляксандра Македонскага, дзяржаву Селеўкідаў, Панційскае царства  (руск.), Пергамскае царства, Рымскую імперыю, Візантыю, Канійскі султанат і іншыя.

Література[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]