Балканскі паўвостраў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Балканскі паўвостраў (ад тур. слова «гара») размешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы. Плошча каля 505 тыс. км 2. Абмываецца Міжземным, Адрыятычным, Іанічным, Мармуравым, Эгейскім і Чорным марамі з паўднёвага захаду, поўдня і паўднёвага ўсходу. Найболей парэзаныя берагі Адрыятычнага і Эгейскага мораў; берагі Чорнага мора парэзаныя мала. Шмат астравоў каля ўзбярэжжаў, агульнай плошчай 21,5 тыс. км 2). Рэльеф пераважна гарысты (Старая-Планіна, Радопы, Дынарскае нагор'е, Пінд).
Паўночнай мяжой паўвострава лічыцца ўмоўная лінія, праведзеная па рэках Дунай, Сава і Купа, а ад вытока апошняй да заліва Кварнер.
Дзяржавы, якія звычайна прылічваюцца да Балканскага рэгіёну ў 20 – 21 ст., гэта Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, дзяржавы, якія ўваходзілі ў колішнюю Югаславію: Сербія, Мантэнегра, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Славенія, а таксама Турцыя (еўрапейская частка). Часам з разгляду выключаюць Турцыю і Румынію, або дадаюць Венгрыю.Johnsen 1995 Гл.таксама: Гістарычныя вобласці Балканскага паўвострава.
Грэцыя, Румынія і Балгарыя з'яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюзу. Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Румынія ўваходзяць у НАТО.
Па тэрыторыі Балканскага паўвострава праходзяць важныя транспартныя магістралі, якія злучаюць Заходнюю Еўропу з Паўднёва Заходняй Азіяй (Малая Азія і Блізкі Ўсход).
З'яўляецца радзімай шматлікіх старажытных культур і цывілізацый.
Змест |
[правіць] Геапалітыка
Геаграфія Балканаў адыграла крытычна важную ролю ў эвалюцыі яго этнічных і нацыянальных супольнасцяў, а таксама ў культурным развіцці гэтага рэгіёна. Пераважную частку плошчы Балканаў займаюць горы, што не толькі падзяліла прыдатныя для жыцця землі на дробныя часткі, але і стварыла раздробленасць у культурным і палітычным развіцці. Спачатку ізаляцыя і дробны падзел рэгіёна процідзейнічалі ўзнікненню якой-колечы адзінай этнічнай ці нацыянальнай супольнасці. Як вынік, існаванне ў рэгіёне раздробленых этнічных супольнасцяў у спалучэнні з геаграфічнай раздробленасцю не дало тут узнікнуць адзінаму вялікаму дзяржаўнаму ўтварэнню; замест гэтага ўзніклі некалькі драбнейшых дзяржаваў, якія спаборнічалі між сабою.[1]
З іншага боку, існаванне спрыяльных умоваў для доступу ў рэгіён звонку (у т. л., існаванне працяглых берагавых ліній на Адрыятычным, Эгейскім і Чорным морах) і размяшчэнне паміж урадлівымі раўнінамі Еўропы (на Пн і З) і Малой Азіяй і Міжземнамор'ем (на У і Пд) робіць Балканы своеасаблівым скрыжаваннем шляхоў паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Праз Балканы праходзяць тры вялікія міграцыйныя (ці заваёўныя) шляхі: першы — на захад уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора і далей уздоўж Дуная ў Цэнтральную Еўропу або на паўдн. усход праз сучасную Балгарыю ў Стамбул (Канстанцінопаль); другі — з Цэнтральнай Еўропы Дунаем у Ніс і далей або Вардарам праз цясніну Скоп'е ў Салонікі, або Марыцай у Сафію і потым у Канстанцінопаль; трэці — з Італіі цераз Адрыятычнае мора, далей праз Албанію і Паўночную Грэцыю ў Канстанцінопаль.[2]
[правіць] Прырода
[правіць] Рэльеф
[правіць] Клімат
[правіць] Гідраграфія
[правіць] Флора і фауна
[правіць] Карысныя выкапні
- (Johnsen 1995) William T. Johnsen. Deciphering the Balkan Enigma: Using History to Inform Policy [7.11.1995]. 1st revised edition [Strategic Studies Institute; Joint Electronic Library].
| Рэгіёны свету | |||
| Амерыка | Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая | ||
|---|---|---|---|
| Еўропа | Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая | ||
| Азія | Заходняя · Центральная · Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя · Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход |
||
| Афрыка | Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая | ||
| Акіянія | Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія | ||
|
|
|||
| Палярныя вобласці | Арктыка · Антарктыка | ||
| Акіяны | Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі · Паўднёвы | ||