Даменіка Кампаньёла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даменіка Кампаньёла
Дата нараджэння 1500[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1564(1564-12-10)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, гравёр, графік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даменіка Кампаньёла (італ.: Domenico Campagnola; 1500, Падуя — 1564, там жа) — італьянскі гравёр, мастак, малявальшчык і ілюстратар кніг эпохі Адраджэння. Адзін з найзначнейшых майстроў падуанскай школы першай паловы XVI стагоддзі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын нямецкага рамесніка. Прыёмны сын і вучань Джуліа Кампаньёла. Значная частка яго ранняга жывапісу і гравюр прысвечана пейзажам у стылі Тыцыяна.

Пасля смерці настаўніка і бацькі каля 1515 года Дж. Кампаньёла быў адным з найзначнейшых майстроў у Венецыі.

Як і Джуліа Кампаньёла, ён займаўся гравюрай; першыя яго працы, датаваныя 1517 годам, узыходзяць да рымскіх узораў. Яго гравюры, чатырнаццаць з якіх вядомыя, былі створаны ў кароткі прамежак часу ў 1517—1518 гадах, калі ён усё яшчэ быў у маладым узросце; большасць з іх датаваны 1517 годам, падпісваючы іх скарочана «Do.Cap» або «Do.Camp». Раннія гравюры і малюнкі Дж. Кампаньёла паказваюць уплыў нямецкага мастака Альбрэхта Дзюрэра.

Адначасова Даменіка паспяхова займаўся жывапісам. Яго ранняя серыя святых (Падуя, царква Санта Крочэ) блізкая да традыцый падуанскай школы XV стагоддзі, але ўжо ў адной з самых удалых прац 25-гадовага майстра фрэсцы «Сустрэча Іаакіма і Ганны» (1525, Падуя, Скуола дэль Кармінэ) адчувальны ўплыў фрэсак Тыцыяна (1511).

Зноскі

  1. Domenico Campagnola
  2. Domenico Campagnola // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 14 красавіка 2019.