CNN

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
CNN (Cable News Network)
Год заснавання

1 чэрвеня 1980

Заснавальнікі

Тэд Цёрнер

Размяшчэнне

Flag of the United States.svg ЗША

Матчына кампанія

Time Warner

Сайт

http://cnn.com

The Cable News Network (анг. Кабельная Навінавая Сетка) або CNN (чытаецца як Сі-Эн-Эн) — тэлекампанія, створаная Тэдам Цёрнерам 1 чэрвеня 1980 г. З'яўляецца падраздзяленнем кампаніі Turner Broadcasting System (Цёрнер), якой валодае Time Warner (Тайм Уорнер). Кампанія CNN першай у свеце прапанавала канцэпцыю 24-гадзіннага вяшчання навін. Па стане на 1 чэрвеня 2005 года кампанія CNN складалася з 14 розных навінавых кабельных і спадарожнікавых каналаў, двух радыёстанцый, шасці інтэрнэт-сайтаў і 37 замежных бюро. Навіны CNN перадаюцца з дапамогай сігналаў 38 касмічных спадарожнікаў і даступныя для прагляду больш за 200 млн. хатніх гаспадарак (households) у 212 краінах і тэрыторыях свету. Адным з ключавых момантаў у гісторыі CNN стала арганізаванае ў студзені 1991 года асвятленне вайны ў Персідскім заліве - упершыню ваенныя дзеянні падобнага маштабу дэманстраваліся ў прамым тэлеэфіры. Тэлерэпартажы з месца падзей у Персідскім заліве прыкметна ўмацавалі прэстыж CNN як кругласутачнай крыніцы міжнародных навін.

11 верасня 2001 года CNN стала першай службай навін, якая перадала экстранныя навіны пра падзеі, пасля вядомых як Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001.

CNN знаходзіцца на другім месцы сярод міжнародных службаў навін, саступаючы аўдыторыі BBC амаль у два разы (BBC World - 277,6 млн. хатніх гаспадарак).

CNN у Еўропе[правіць | правіць зыходнік]

Галаўны еўрапейскі офіс CNN знаходзіцца ў Лондане.

Геаграфія Бюро CNN[правіць | правіць зыходнік]

Заўвага: Тоўстым шрыфтам выдзелены бюро, якія існуюць з моманту заснавання кампаніі.

Бюро ў ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя Бюро[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]