Генацыд

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Генацыд (ад слова генезіс «паходжанне»): знішчэнне або пераследаванне людзей паводле прыкметы пэўнай агульнасці іх паходжання (згодна з прынцыпам калектыўнай адказнасці). Канцэпцыя генацыду не закладае абавязковай біялагічнай агульнасці пераследаванай супольнасці.

Міжнародны юрыдычны сэнс паняцця, згодна з Міжнароднай канвенцыяй 1948 году, уключае: забойства членаў сацыяльнай групы; спрычыненне сур'ёзных цялесных пашкоджанняў або разумовых парушэнняў членам такой групы; наўмыснае стварэнне для якой-колечы групы такіх жыццёвых умоваў, якія разлічаны на яе поўнае або частковае фізічнае знішчэнне; меры, скіраваныя на прадухіленне нараджэння дзяцей у асяроддзі якой-колечы групы; прымусовая перадача дзяцей з адной групы ў іншую.

Ідэалогія генацыду аснаваная на перакананні, што рэпрэсіі могуць і павінны распаўсюджвацца не толькі на людзей, вінаватых у нечым асабіста, але і на тых, хто знаходзіцца з імі у адной групе (сацыяльнай, культурнай, біялагічнай).

Паўнамаштабны генацыд мае мэтай татальнае фізічнае знішчэнне асобных супольнасцяў. Усеабдымны генацыд мае мэтай такое знішчэнне не часткі, а ўсіх супольнасцяў. Вузейшы тэрмін этнацыд ужываецца ў дачыненні да пераследавання этнічнай, нацыянальнай групы. Складавымі часткамі генацыду з'яўляюцца палітацыд — знішчэнне або пераследаванне асобных палітычных груп, і дэмацыд — рэпрэсіі ў дачыненні да асобных сацыяльных груп.

[правіць] Тэрмін

Тэрмін быў складзены амерыканскім юрыстам Рафаэлем Лемкіным (1943) і азначаў пачаткова «дзеянні заваёўнікаў, што знішчаюць народы і этнічныя групы... найперш, яўрэяў, палякаў, славакаў і рускіх...» Пасля выхаду кнігі Р. Лемкіна «Асноўнае правіла ў акупаванай Еўропе» (1944) тэрмін «генацыд» стаў юрыдычным паняццем. Юрыдычны сэнс тэрміну быў пашыраны і ўдакладнены ў міжнароднай канвенцыі «Аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранні за яго», падпісанай 9.12.1948 у Парыжы і ратыфікаванай ўсімі членамі ААН.

Тэрмін увайшоў у палітычны абарот неўзабаве пасля 2-й сусв. вайны у сувязі з разгляданнем злачынстваў фашызму і ўжо тады шырока выкарыстоўваўся ў дакументах ААН. Аднак, сама практыка генацыду вядомая здаўна.

Прыкладамі паўнамаштабнага генацыду з'яўляюцца дзеянні іспанцаў і партугальцаў супраць індзейцаў Лацінскай Амерыкі (1492—1750), генацыд паўноамерыканскіх індзейцаў.

Х. Шэрэр назваў 4 выпадкі паўнамаштабнага генацыду ў 20 ст.: турэцкі генацыд супраць армянаў (1,5 млн. ахвяр за 1915—1923); дзеянні нацысцкай дзяржавы і саюзнікаў супраць насельніцтва акупаваных краін; генацыд у Кампучыі (1975—1979); генацыд у Руандзе (1994).

Звычайнай практыкай сталіся працяглыя дыскусіі вакол паняцця і адпаведнасці яго выкарыстання ў канкрэтнай сітуацыі, якія працягваюцца ў пошуках палітычнай карысці або, наадварот, пазбягання палітычных наступстваў і адказнасці. Да прыкладаў, адмаўлення факту генацыду адносіцца, напрыклад, стаўленне савецкага кіраўніцтва да мільёнаў насельніцтва тэрыторый, што трапілі пад радыёактыўнае заражэнне пасля чарнобыльскай катстрофы.


Літ.: