Джавані Парызі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джавані Парызі
Пол мужчынскі пол
Мянушка Flash[2]
Спецыялізацыя бокс
Нарадзіўся 2 снежня 1967(1967-12-02)
Памёр 25 сакавіка 2009(2009-03-25)[1] (41 год)
Грамадзянства
Рост 173 см
Вага 57 кг[2]

Джавані Парызі (італ.: Giovanni Parisi; 2 снежня 1967 — 25 сакавіка 2009) — італьянскі баксёр, алімпійскі чэмпіён 1988 года.

На Алімпіядзе ў Сеуле Джавані Парызі выйграў тытул у вагавой катэгорыі да 57 кг. У двух паядынках ён перамог аднагалосным рашэннем суддзяў (5:0), а тры (у тым ліку паўфінал і фінал) завяршыў датэрмінова.

У 1989 годзе перайшоў у прафесійны бокс. У 1990-х гадах быў чэмпіёнам WBO ў двух розных вагавых катэгорыях. Апошні бой правёў 8 кастрычніка 2006 года, дзе прайграў Фрэдэрыку Клозэ.

25 сакавіка 2009 года Джавані Парызі загінуў у аўтакатастрофе ля Вагеры (Ламбардыя) у лабавым сутыкненні яго аўтамабіля з грузавіком.

Зноскі