Джон Флаксман
Джон Флаксман, таксама Флаксмен (англ.: John Flaxman; 6 ліпеня 1755, Ёрк - 7 снежня 1826, Лондан) — англійскі мастак, гравёр і скульптар.
Жыццё і творчасць [правіць]
Дж. Флаксман нарадзіўся ў сям'і скульптара. З 1770 вучыцца ў Лондане ў Каралеўскай акадэміі. Пасля 1775 стварае для фаянсавай фабрыкі Веджвуд свае першыя ўзоры роспісу для тонкага посуду і рэльефаў. Пры паездцы ў Рым стварае серыю ілюстрацый для класічных тэатральных пастановак (напрыклад, «Іліяды» Гамера), якая прыносіць яму міжнародную вядомасць.
Мастацтва роспісу посуду ў Флаксмана адрозніваецца ад класічнага грэчаскага роспісу выразным контурам фігур і прадметаў, і ў той жа час яго творы адрозніваюцца вялікай жыццёвай сілай, яны быццам бы «дыхаюць». З-за асаблівай элегантнасці фаянсавых роспісаў Дж. Флаксмана ў XIX стагоддзі яго працы часта капіяваліся.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.422.
- «Die Welt der Malerei», Gütersloh-Amstelveen 1997.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |