Джорджа Армані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джорджа Армані
італ.: Giorgio Armani
Дата нараджэння: 11 ліпеня 1934(1934-07-11)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джорджа Армані (італ.: Giorgio Armani; нар. 11 ліпеня 1934, П’ячэнца, Італія) — італьянскі мадэльер і прадпрымальнік, заснавальнік кампаніі Armani, адзін з найбагацейшых людзей Італіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 ліпеня 1934 года ў паўночнаітальянскім горадзе П'ячэнца. Бацька Уга Армані (пам. 1962) быў служачым у фашысцкай адміністрацыі, а таксама футбалістам спачатку ў «Спартыўнай асацыяцыі плюшчу» (Трыест), затым у П’ячэнцы. Маці была асабліва значнай фігурай у жыцці сына. Будучы хатняй гаспадыняй, яна таксама была спартыўнай, вяла актыўнае жыццё, кіравала летнім лагерам і нярэдка прымала ў сваім доме іншых дзяцей.

Джорджа выхоўваўся разам са старэйшым братам Серджа і малодшай сястрой Разанай. У яго таксама была старэйшая сястра Сільвана, якая памерла за сем месяцаў да яго нараджэння. Вучыўся ў сярэдняй школе Liceo Scientifico Respighi. Бацькі Армані любілі тэатр і часам вадзілі туды дзяцей — але больш на яго паўплывала кіно, куды ён хадзіў кожныя выходныя.

У 1949 годзе ён пераехаў з сям’ёй у Мілан. У гэтым горадзе ў 1953 годзе ён скончыў сярэднюю школу імя Леанарда да Вінчы. Прачытаўшы раман Арчыбальда Кроніна «Цытадэль», Армані захапіўся медыцынай і пасля заканчэння школы паступіў на медыцынскі факультэт Міланскага ўніверсітэта — аднак пасля двух гадоў вучобы перадумаў станавіцца ўрачом і забраў дакументы. Некаторы час Джорджа працаваў памагатым фатографа, затым пайшоў служыць у войска. Вярнуўшыся з вайсковай службы, ён уладкаваўся дапаможным рабочым у буйны міланскі ўнівермаг «Рынашэнтэ», дзе працаваў у 1957—1964 гадах. Даволі хутка яго спачатку павысілі да афарміцеля вітрын, а затым перавялі ў штат закупшчыкаў адзення.

У 1961 годзе Армані стаў асістэнтам мадэльера Ніна Чэруці. У яго кампаніі па выпуску мужчынскага адзення «Хітман» Армані працаваў над шыццём, кроем і пабудовай лекалаў на працягу шасці гадоў, пасля чаго некаторы час працаваў стылістам у такіх мадэльераў як Унгаро і Дзенья. Пачынаючы з 1970 года ствараў мадэлі вопраткі для некалькіх італьянскіх марак.

У 1974 годзе Джорджа Армані ўпершыню прадставіў калекцыю пад уласным імем. У 1975 годзе сябар Армані, архітэктар Серджыа Галеоці (1940—1985) угаварыў яго адкрыць сваю кампанію і ўзяў на сябе яе фінансавае кіраўніцтва. У 1980—1981 гадах былі створаны падраздзяленні Giorgio Armani USA, Emporio Armani і Armani Jeans.

У 1982 годзе падпісаў дамову з карпарацыяй L’Oreal, кампанія Giorgio Armani S.p.A. выпусціла першую жаночую парфуму Armani Le Parfum, а затым мужчынскі Armani Eau Pour Homme. Лінейка парфумы пад брэндам Армані бесперапынна пашыраецца.

У 1989 годзе адкрыў свае магазіны ў Лондане. У 2005 годзе запусціў уласную лінію адзення ад куцюр — Armani Privé.

У пачатку 2000-х гадоў аказваў дапамогу афганскім уцекачам. 28 мая 2002 года падчас канцэрта «Лучана Павароці і сябры» Армані быў урачыста абвешчаны паслом добрай волі камітэта ААН па пытаннях бежанцаў. У 2016 годзе Джорджа Армані заявіў аб сваім намеры адмовіцца ад натуральнага футра на карысць навакольнага асяроддзя і дзікіх жывёл.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

З канца 1960-х гадоў Армані звязвалі блізкія адносіны з архітэктарам Сэрджо Галеоці (1940—1985), з якім яны разам заснавалі кампанію Giorgio Armani.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 7 студзеня 2018.
  2. Giorgio Armani // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.