Джэйсан Мраз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джэйсан Мраз`
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

23.06.1977

Краіна

Сцяг ЗША ЗША

Прафесія

музыкант

Жанры

поп-рок, поп, рок, рэгі , фолк, джаз, кантры і хіп-хоп

Лэйблы

Atlantic (2005-present)
Elektra (2002–2005)

www.jasonmraz.com
Commons-logo.svg Джэйсан Мраз` на Вікісховішчы

Джэйсан Мраз` (Jason Mraz`, нар. 23 чэрвеня 1977 г.) — амерыканскі музыкант. Нарадзіўся і вырас у штаце Віргінія.

Мраз выпусціў свой дэбютны альбом Waiting for My Rocket to Come, у які ўваходзіў хітовы сінгл The Remedy (I Won't Worry) у 2002 годзе. Але ў магазінах ён не прадаваўся, пакуль не выйшаў яго другі альбом Mr. A-Z у 2005 годзе, які прынёс яму сусветны поспех. Альбом апынуўся на пятым радку ў спісе Billboard Hot 200 і ў Амерыцы быў прададзены тыражом 100 тысяч копій. У 2008 годзе, Мраз выпусціў свой трэці студыйны альбом We Sing. We Dance. We Steal Things.. Альбом дэбютаваў на трэцім радку ў тым жа спісе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джэйсан Мраз амерыканскі спявак і аўтар песень, які змешвае самыя розныя жанры - поп, рок, фолк, джаз, кантры і хіп-хоп. Хвалюючы скорагаворшчык, каламбуршчык і пры гэтым немагчымы рамантык. Ён нарадзіўся 23 чэрвеня 1977 у прыгарадзе Рычманда (штат Віргінія, ЗША). У Джэйсана чэшскія карані (яго дзядуля па бацьку эмігрыраваў з Чэхіі ў ЗША), прозвішча Мраз перакладаецца з чэшскага як "мароз". У школе Мраз быў актыўным удзельнікам групы падтрымкі, што дарэчы можна заўважыць на яго канцэртах - ён цудоўна заводзіць публіку з першай жа песні.

Пасля школы Мраз вывучаў мастацтва музычнага тэатра ў Амерыканскай Акадэміі Музычнага і Драматычнага мастацтва ў Нью-Ёрку. А затым з'ехаў у Сан-Дыега. У 2002 годзе ён падпісаў кантракт з Electra Records і разам з прадзюсарам Джонам Алагія выпусціў свой дэбютны альбом Waiting for My Rocket, які стаў плацінавым у ліпені 2004 года. Затым гастролі, розныя прэміі і ў 2005 годзе Мраз выпускае другі альбом «Mr. A-Z» разам з прадзюсарам Стывам Лілівайтам (якія атрымалі пасля гэтага Грэмі Прадзюсар Года). Затым доўгі і вельмі паспяховы тур у падтрымку альбома.

2007 год Мраз пачаў з прэзентацыі свайго новага сінгла «The Beauty in Ugly» уласна для амерыканскага серыяла Ugly Betty. Першапачатковы чарнавы варыянт песні зваўся «Прасцячка Джэйн» (Plain Jane)

У наш час Мраз прасоўвае свой новы студыйны, на рэдкасць светлы і цудоўны, альбом We Sing, We Dance, We Steal Things, выпушчаны 13 мая 2008 года. Заручаны з Трыстан Прэцімен - аўтарам і выканаўцам песень. Пара заявіла, што іх вяселле адбудзецца толькі пасля таго, як у Каліфорніі будуць дазволены аднаполыя шлюбы.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Waiting for My Rocket to Come (2002)
  • Mr. A-Z (2005)
  • We Sing. We Dance. We Steal Things. (2008)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]