Джэк Малак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэк Малак
Дата нараджэння кастрычнік 1920
Дата смерці 26 сакавіка 1982(1982-03-26) (61 год)
Род заняткаў лётчык

Джон «Джэк» Мак-Вікар Малак (англ.: John "Jack" McVicar Malloch; 8 кастрычніка 192026 сакавіка 1982) — радэзійскі лётчык і найміт паўднёваафрыканскага паходжання. Апошні ўзнагароджаны памятным знакам грамадзянскай незалежнасці Радэзіі за заслугі перад краінай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Малак нарадзіўся ў Дурбане, рэгіён Наталь, ПАР. У 1925 годзе яго сям’я пераехала ва Умталі (цяпер Мутарэ) ва ўсходніх нагор’ях Паўднёвай Радэзіі. У 1933 годзе хлопчык быў адпраўлены на радзіму ў школу-інтэрнат, але пакінуў навучальную ўстанову ў 1935 годзе, каб пачаць працаваць механікам. У 1936 годзе ўладкаваўся на чыгунку.

У 1943 годзе запісаўся ў брытанскія ваенна-паветраныя сілы. У снежні накіраваны ў аператыўную эскадрыллю, дзе праходзіў службу ў якасці пілота знішчальніка. У лютым 1945 года падбіты ў тыле ворага і паранены. Ад нямецкага палону яго засцераглі партызаны, якія знайшлі для яго схованку ў гарах. У красавіку Малак змог вярнуцца ў сваю эскадрыллю.

Пасля Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Паўднёвую Радэзію. Тут Малак працягнуў кар’еру лётчыка. У 1952 годзе разам з Джэймі Маршалам стварыў авіякампанію Fish Air.

У 1960 годзе стварыў яшчэ адну кампанію — Rhodesian Air Services (RAS), якая ў 1963—1964 гадах займаўся пастаўкамі зброі ў Емен. У наступным годзе, у студзені 1965, заснаваў Air Trans Africa (ATA). Кантора таксама займалася нелегальнай дзейнасцю. Так, напрыклад, у 1966—1967 гадах кампанія дапамагала дастаўляць радэзійскія тавары ў абыход брытанскіх санкцый.

Падчас вайны ў былым Бельгійскім Конга Малак працаваў на катангскіх сепаратыстаў. Калі ў чэрвені 1964 года Маіз Чомбэ, адзін з лідараў катангцаў, заняў пасаду прэм’ер-міністра Конга, радэзіец працягнуў супрацоўніцтва ўжо з афіцыйным урадам.

Паміж летам 1967 і студзенем 1970 года кампанія ATA пастаўляла зброю ў Біяфру. Падчас адной з місій у 1968 годзе Малак і экіпаж яго DC-7 былі заключаны ў турму ў Тога.

У студзені 1970 года Малак заснаваў Afro-Continental Airways (ACA), як даччыную кампанію Air Trans Africa. Фірма актыўна ўдзельнічала ў аперацыях па абыходу санкцый супраць Радэзіі.

У студзені 1970 года пілот быў прызваны ў ВПС Радэзіі. Ён на сваім DC-7 удзельнічаў у розных ваенных аперацыях супраць паўстанцаў.

Лётчык разбіўся на самалёце Mk 22 у апошні дзень здымак дакументальнага фільма «Пагоня за марай» 26 сакавіка 1982 года.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1948 года ажаніўся з Зояй Кавентры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Jack Malloch Timeline. A Biography on the Life and Times of Jack Malloch. Праверана 14 June 2019.