Дзмітрый Браніслававіч Смольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Дзмітрый Браніслававіч СМОЛЬСКІ (25 мая 1937, Мінск) — беларускі кампазітар, педагог, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Аўтар опер і араторый, харэаграфічных кампазіцый, музыкі да народных інструментаў, вакальных цыклаў, сачыненняў да камернага аркестра і хору і інш.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся Дзмітрый Смольскі ў сям'і вядомага музыказнаўца Б. С. Смольскага. У 1949, калі яму было 12 гадоў, напісаў музыку да песні на словы А. Астрэйкі «Дзень добры, школа!». Скончыў спецыяльную школу пры кансерваторыі, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова, а пасля аспірантуру педагагічнага інстытута імя Гнесіных у Маскве. Некаторы час Дзмітрый Смольскі займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Магілёўскім музычным вучылішчы. З 1962 у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер Беларускай акадэміі музыкі), з 1986 прафесар гэтай установы. Яго сын — Віктар Смольскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мдзівані, Т. Г. Смольскі Дзмітрый Браніслававіч / Т. Г. Мдзівані // Кампазітары Беларусі / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіенка. Мінск, 1997. С.96-103.
  • Залатарог, А. Дзмітрый Смольскі — знаёмы і незнаёмы / Аксана Залатарог // Мастацтва. 1997. № 8. С.14-15.
  • Смольскі Дзмітрый Браніслававіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С.61.
  • Смольскі Дзмітрый Браніслававіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. Мінск, 2003. Т. 2. С.360.
  • Смольскі Дзмітрый Браніслававіч // 70 год Беларускаму саюзу кампазітараў. Мінск, 2003. С.51.