Дзонг-кэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дзонг-кэ | |
| Саманазва: | |
|---|---|
| Краіны: | |
| Афіцыйны статус: | |
| Агульная колькасць носьбітаў: |
каля 700 000 |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: | |
|
|
| Пісьменнасць: | |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: |
dz |
| ISO 639-2: |
dzo |
| ISO 639-3: |
dzo |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Дзонг-кэ (дзонгкха; дзонг-кэ རྫོང་ཁ, Вайль rdzong-kha, лац. Dzongkha) — афіцыйная мова Каралеўства Бутан. Дзонг-кэ азначае «мова, на якой размаўляюць у дзонгах» (дзонгі — манастыры-крэпасці ў Бутане). Мова адносіцца да сіна-тыбецкай моўнай сям'і і па сваёй структуры найбольш блізкая да тыбецкай.
Дзонг-кэ з'яўляецца роднай для людзей, якія жывуць у васьмі заходніх раёнах Бутана (Вангдзі-Пходранг, Пунакха, Тхімпху, Гаса, Папара, Хаа, Дага і Чукха). Носьбіты гэтай мовы таксама пражываюць на індыйскай тэрыторыі, якая некалі належыла Бутану, у прыватнасці, у наваколлях горада Калімпонг (Заходняя Бенгалія). Дзонг-кэ абавязковая для вывучэння ва ўсіх школах Каралеўства Бутан.