Бутан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўства Бутан
འབྲུག་ཡུལ་ (Druk Yul)
Flag of Bhutan.svg Герб Бутана
Сцяг Бутана Герб Бутана

Каардынаты: 27°27′00″ пн. ш. 90°30′00″ у. д. / 27.45° пн. ш. 90.5° у. д. (G) (O) (Я)

Bhutan (orthographic projection).svg
Гімн: «Друк цэндэн»
Заснавана 17 снежня 1907
Афіцыйная мова дзонг-кэ
Сталіца Тхімпху
Найбуйнейшыя гарады Тхімпху
Форма праўлення Канстытуцыйная манархія
Кароль
Прэм'ер-міністр
Джыгме Кхесар Намг'ял Вангчук
Джыгме Тынлей
Дзярж. рэлігія будызм (Друкпа Каг'ю)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
136-я ў свеце
38 394 км²
<1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

691.141[1] чал. (169-я)
18 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$3,49 млрд[2]  (157-ы)
$5 312[2]
Валюта Нгултрум
Інтэрнэт-дамен .bt
Тэлефонны код +975
Часавы пояс UTC+6 (BTT)

Бута́н, Каралеўства Бутан, Druk Jul праслухаць , што азначае "Каралеўства грымотнага дракона" — дзяржава ў Паўднёвай Азіі, ва ўсходніх Гімалаях, на поўначы і захадзе мяжуе з Кітаем, на поўдні і ўсходзе з Індыяй.

Бутан – таксама і гістарычная назва памежнай тэрыторыі ў Індыі ў штаце Заходняя Бенгалія з цэнтрам Калімпонг. Гэта тэрыторыя была адваявана англічанамі ў Бутана ў 19 стагоддзі.

Па адной з версій назва “Бутан” паходзіць ад Бху-Утан (Bhu-Uttan), што ў перакладзе з санскрыта азначае “высакагор'е” ці “горная краіна”. Па іншай версіі, назва паходзіць ад Бхот-Анг (Bhots-ant), што азначае “край Тыбета” ці “поўдзень Тыбета”.

З захаду каралеўства мяжуе з індыйскім штатам Сікім (да 1975 года незалежная краіна), з усходу са штатам Аруначал-Прадэш, на поўдні – са штатам Асам, у якім цягнецца шматгадовая грамадзянская краіна, на паўднёвым-захадзе – з Заходняй Бенгаліяй.

Змест

[правіць] Гісторыя

Старажытная гісторыя Бутана малавядомая, але знойдзеныя каменныя прылады дазваляюць вызначыць час з'яўлення чалавека на гэтых тэрыторыях прыкладна 10 – 15 стагоддзямі да н.э. У 8 стагоддзі індыйскі ёг Гуру Рынпочэ (Падмасамбзава) распаўсюдзіў у Бутане будызм. Да пачатку 17 стагоддзя Бутан не ўтвараў адзіную краіну, а складаўся з некалькіх невялікіх княстваў.

Шабдрунг Нгаванг Намг’ял, лама ў 1616 годзе аб’яднаў краіну, увёў сістэму падзела свецкай і рэлігійнай улады, а таксама стварыў сістэму абарончых фартоў. Пасля смерці Шабдрунга ў 1651 годзе ў краіне зноў пачалася грамадзянская вайна. У 1772 годзе адбылася першая спроба заваявання Бутана брытанцамі. Заваяванне аднавілася ў 1864 годзе і пасля пяцімесячнай вайны, у 1865 годзе, была падпісана мірная дамова, па якой Бутан вымушаны быў аддаць частку тэрыторыі на поўдні.

17 снежня 1907 года сход прадстаўнікоў будыйскіх манахаў, дзяржаўных дзеячоў і іншых прадстаўнікоў насельніцтва выбраў першага караля, які стаў падтрымліваемы брытанцамі Уг'ен Вангчук. У 1910 годзе кароль падпісаў дамову з Вялікабрытаніяй, у якой згадзіўся з пратэктаратам Брытаніі.

Пасля атрымання незалежнасці Індыяй у 1947 годзе, у 1949 годзе быў падпісаны бутана-індыйскі трактат аб сяброўстве, згодна з якім заваяваныя брытанцамі бутанскія правінцыі былі вернуты Бутану, а Індыя была абавязана весці абаронную і памежную палітыку Бутана, дапамагаць эканамічна. Трэці бутанскі кароль, які кіраваў з 1953 года Джыгме Кхесар Намг'ял Вангчук увёў краіну ў міжнароднае жыццё, у 1971 годзе Бутан стаў удзельнікам ААН.

[правіць] Палітыка

[правіць] Геаграфія

[правіць] Эканоміка

Большая частка насельніцтва краіны займаецца сельскай гаспадаркай (каля 91%). Вырошчваецца ў асноўным рыс, пшаніца і бавоўна.

Грашовая адзінка - Нгултрум.

У 1967 годзе пачала выходзіць першая бутанская газета – Куенсель.

У наш час у Бутане налічваецца 15 000 карыстальнікаў Інтэрнэта і 23 000 уладальнікаў сотавых тэлефонаў. Існуюць і радыёстанцыі (Bhutan Broadcasting Service. Бутанскі лама Дзонгсар Джамьянг Кхентсе Рынпочэ вядомы як рэжысёр, які напісаў сцэнарый фільмаў The Cup (1999) і інш.

[правіць] Дэмаграфія

[правіць] Рэлігія

[правіць] Культура

Бутанская культура заснавана на тыбэцкай культуры і на будызме.

Дзякуючы свайму месцазнаходжанню Бутан пазбег знешняга культурнага ўплыву. Улады краіны працяглы час прытрымліваліся палітыкі строгага ізаляцыянізму, як культурнага так і эканамічнага. Яшчэ ў другой палове 20 стагоддзя толькі некалькі іншаземцаў мелі магчымасць наведаць Бутан. Дзякуючы ўсяму гэтаму бутанскія традыцыі і звычаі захаваліся ў амаль нязменным стане.

[правіць] Гарады

Бутан — самая «сялянская» краіна свету; толькі шэсць працэнтаў насельніцтва жыве ў гарадах; 90 % жыхароў займаецца сельскай гаспадаркай.

Самыя вялікія гарады (на 1 снежня 2005): Тхімпху (69.083), Пхуэндзолінг (17.043), Геду (8.469) і Гелапху (6.908).

[правіць] Сімволіка

Зноскі

  1. Central Intelligence Agency Bhutan. The World Factbook. Праверана 5 красавіка 2010.
  2. 2,0 2,1 Bhutan. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.

[правіць] Гл. таксама


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах