Дзіна Віктараўна Сазанавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзіна Сазанавец
Пол жанчына
Поўнае імя Дзіна Віктараўна Сазанавец
Спецыялізацыя да 69 кг
Нарадзілася 25 кастрычніка 1990(1990-10-25) (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 160 см
Вага 69 кг

Дзіна Віктараўна Сазанаве́ц (25 кастрычніка 1990, Клічаў) — беларуская цяжкаатлетка, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 69 кг. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2016)[1]. Двухразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету, неаднаразовая чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіянату свету сярод юніёраў (2010), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (2011). Чэмпіёнка Беларусі 2012 года.

На Алімпіядзе 2012 года, 1 жніўня 2012 заняла чацвёртае месца [2]. Паказала такі самы вынік як і беларуска Марына Шкерманкова, але апошняя важыла менш за Сазанавец і атрымала «бронзу».

Найвышэйшым дасягненнем Дзіны Сазанавец з'яўляецца бронзавы медаль на чэмпіянаце свету 2013 года ў вагавой катэгорыі да 69 кг.

Вынікі выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Год Спаборніцтва Месца
правядзення
Вагавая
катэгорыя
Рывок Штуршок Сума
дваябор'я
Месца
2010 Чэмпіянат Еўропы Мінск да 63 кг 93 кг 115 кг 208 кг 5
Чэмпіянат свету сярод юніёраў Сафія да 63 кг 98 кг 119 кг 217 кг 3
Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў Лімасол да 63 кг 94 кг 118 кг 212 кг 2
2011 Чэмпіянат Еўропы Казань да 69 кг 98 кг 125 кг 223 кг 4
Чэмпіянат свету Парыж да 69 кг 103 кг 126 кг 229 кг 11
2012 Алімпійскія гульні Лондан да 69 кг 115 кг 141 кг 256 кг 4
2013 Чэмпіянат Еўропы Тырана да 69 кг 112 кг 140 кг 252 кг 2
Чэмпіянат свету Уроцлаў да 69 кг 116 кг 143 кг 259 кг 3
2014 Чэмпіянат Еўропы Тэль-Авіў да 69 кг 115 кг 130 кг 245 кг 1
Чэмпіянат свету Алматы да 69 кг 117 кг 143 кг 260 кг 4
2015 Чэмпіянат Еўропы Тбілісі да 69 кг 115 кг 140 кг 255 кг 1
Чэмпіянат свету Х’юстан да 69 кг 110 кг 134 кг 244 кг 7

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]