Дом па праспекце Незалежнасці, 12

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па праспекце Незалежнасці, 12
53°53′50″ пн. ш. 27°33′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Архітэктурны стыль Сталінскі ампір
Архітэктар Леанід Ільіч Баталаў[d]
Дата пабудовы 1952 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000161шыфр 712Г000161
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па праспекце Незалежнасці, 12 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Валадарскага. Пабудаваны ў 1952 г. з цэглы (архіт. Л. Баталаў). Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.

У доме выдавалі кватэры навукоўцам, выкладчыкам вышэйшай школы, пісьменнікам. Сярод жыхароў дома — прэзідэнт Акадэміі навук БССР Васіль Купрэвіч, пісьменнікі Міхась Лынькоў, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў[1].

У наш час на першым паверсе размешчана галерэя «Мастацтва».

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Праспект Незалежнасці. Дом № 12 справа

Будынак пяціпавярховы. Г-падобны ў плане, 72-кватэрны. Цокаль абліцаваны плітамі паліраванага граніту. 1-ы паверх заняты прадпрыемствамі гандлю. Кампазіцыя галоўнага фасада трох’ярусная. Ніжні ярус — вітрыны магазінаў, 2-і раскрапаваны шырокімі лапаткамі, 3-і на 4-м і 5-м па-верхах дэкарыраваны здвоенымі пілястрамі карынфскага ордара. Будынак завершаны прафіляваным карнізам з вялікім вынасам. Вокны прамавугольпыя. У цэнтральнай частцы на 4-м паверсе некалькі балконаў. У аснову планіроўкі пакладзена двухкватэрная секцыя з пяціпакаёвымі кватэрамі, параднай і чорнай лесвіцамі, распрацаваная спецыяльна для дамоў гэтага тыпу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]