Міхась Лынькоў
| Міхась Лынькоў | |||||||
Міхаіл Ціханавіч Лынькоў. Партрэт працы Г. М. Гарэлава, 1954 |
|||||||
| Імя пры нараджэнні: |
Міхал Ціханавіч Лынькоў |
||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Псеўданімы: |
Міхась Васілёк |
||||||
| Дата нараджэння: | |||||||
| Месца нараджэння: |
в. Зазыбы, цяпер Лёзненскі раён |
||||||
| Дата смерці: |
21 верасня 1975 (76 гадоў) |
||||||
| Месца смерці: |
, Мінск |
||||||
| Род дзейнасці: |
пісьменнік, літаратуразнавец |
||||||
| Мова твораў: |
беларуская, руская |
||||||
| Узнагароды: |
|
||||||
Міхал (Міхась) Ціханавіч Лынькоў (30 студзеня 1899, в. Зазыбы, цяпер Лёзненскі раён Віцебскай вобласці — 21 верасня 1975, Мінск) — беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік БССР (1962).
Змест |
Біяграфічны нарыс [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919—22 служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў С. Булак-Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага р-на. У 1925—28 гг. — адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928—30 гг. — рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—32 гг.), сакратаром аргкамітэта (1932—34 гг.), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—41 гг.), старшынёй праўлення Саюза Пісьменнікаў БССР (1938—48 гг.). Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), рэдагаваў газету «Беларуская звязда» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—42 гг. — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—46 гг. і 1949—52 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1921—31 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940—45 гг.). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Сябра Саюза Пісьменнікаў СССР (1934—75 гг.).
Творчасць [правіць]
Дэбютаваў вершам у 1919 гаду (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні — у 1926 гаду (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскага філіяла «Маладняка» — «Уздым»). Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967—68) і ў 8 тамах (1981—85).
Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).
М. Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і рускай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.
Выбраная бібліяграфія [правіць]
- Выбраныя апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мн.: Дзяржвыд Беларусі..Дзіцячая літ., 1938.
- Выбраныя творы / Міхась Лынькоў. — Мінск: Дзяржвыд БССР, 1952. — 551, [2] с., [1] л. партр.
- Векапомныя дні: раман у 4 кн. / Міхась Лынькоў. — Мінск: Беларусь, 1969. — (Беларускі раман).
- Апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мінск: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1960.
- Літаратура і жыццё: літаратурна-крытычныя артыкулы / Міхась Лынькоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
- Публіцыстыка / Міхась Лынькоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. — 271, [1] с.
- Насустрач жыццю: апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мінск: Юнацтва, 1988. — (Школьная бібліятэка).
Узнагароды [правіць]
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».
Ушанаванне памяці [правіць]
12.1.1976 Пастановай Савета Міністраў БССР Крынкаўскай школе (Лёзненскі раён) было прысвоена імя М. Ц. Лынькова. У школе створаны музей, які налічвае больш за 600 экспанатаў, у тым ліку каля 300 арыгінальных. Сярод іх асабістыя рэчы пісьменніка — кепка, гальштук, значок «Выдатнік народнай асветы БССР», дэпутацкі білет.
Імя М. Лынькова носіць вуліца ў Мінску.
Літаратура [правіць]
- Кенька М. Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці. — Мн.: Універсітэцкае, 1987.
- Лынькоў Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Лынькоў Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Сцяжынкамі Міхася Лынькова // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін і інш. — Мн., 1992. — С. 585—586.
- Грахоўскі С. «Зажураныя жураўлі» //www.grahouski.org/ (Успаміны. Публіцыстыка)
Спасылкі [правіць]
- Творы Міхася Лынькова на knihi.com
- Міхась Ціханавіч Лынькоў ў базе дадзеных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Памерлі 21 верасня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі Беларусі
- Постаці беларускага літаратуразнаўства
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Народныя пісьменнікі БССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
