Дом рамесніка (Нясвіж)
Жылы дом | |
Дом рамесніка | |
---|---|
53°13′08,28″ пн. ш. 26°40′47,80″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Нясвіж |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 1721 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 611Г000479 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом рамесніка таксама Гданьскі дом, Дом на рынку — помнік архітэктуры барока ў Нясвіжы, узор мураванага жылога дома пачатку XVIII ст.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Будынак ўведзены ў 1721 г. на Рыначнай плошчы горада. Нягледзячы на шырока вядомую назву "Дом рамесніка", пэўна не вядома, хто быў яго ўладальнікам. Думаюць, што гэта быў дастаткова заможны мешчанін. На першым паверсе размяшчаліся складскія памяшканні і крамы, на другім — жылыя пакоі. У XIX ст. з боку двара прыбудавана памяшканне. У 1990-я гг. будынак рэканструяваны пад бібліятэку.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з паўпадвалам. Першы паверх мураваны, другі з драўляных канструкцый. Першапачаткова ўваходзіў у ансамбль забудовы Рыначнай плошчы. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і вырашаны адзіным фігурным барочным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з двухсхільным дахам, з прамавугольнымі аконнымі праёмамі размешчанымі сіметрычна цэнтральнай восі. У цэнтры фасада галоўны ўваход, над якім размешчаны балкон з ажурнай металічнай літой агароджай. Невялікі арачны праём і дзве маленькія нішы ў завяршэнні фасаднага шчыта аздоблены ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Фігурны абрыс шчыта падкрэслены тонкім прафіляваным карнізам. Уваход на другі паверх з боку дваровага фасада.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. — ISBN 985-11-0206-7.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дом рамесніка (Нясвіж) на сайце Radzima.org
- Дом рамесніка (Нясвіж) на сайце Глобус Беларусі (руск.)