Драсён малы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Драсён малы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Persicaria minor (Huds.) Opiz, 1852

Сінонімы
Polygonum minus Huds., 1762

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  823785
NCBI  488003
EOL  2881218
GRIN  t:448732
IPNI  695060-1
TPL  kew-2572670

Драсён малы[3], Дросень[4] (Persicaria minor) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна, 10-50 см даўжынёй; укараняецца часам ад праксімальных вузлоў; карэнішчы і сталоны адсутнічаюць. Сцёблы ляжачыя або ўзыходзячыя, разгалінаваныя праксімальна, ледзь рабрыстыя, гладкія або шурпатыя дыстальна. Лісце 3-6 мм шырынёй, вузкаланцэтнае або лінейнае. Кветкі бардова чырвоныя, выцягнутыя ў спеласці. Плады дробныя, усяго 2 мм даўжынёй, падвойнавыпуклыя або трыганальныя, чорныя, гладкія, бліскучыя[5].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі; інтрадукаваны ў Канаду, ЗША, Аргенціну[6][7][8]. Насяляе вільготныя месцы[5].

Ва Украіне расце на вільготных лугах, балотах, берагах рэк на пясчаных глебах — амаль на ўсёй тэрыторыі, на поўдні сустракаецца радзей, у горным Крыме рэдка[9].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай >Polygonum minus Huds.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. а б tela-botanica.org. (фр.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  9. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 97. (руск.) (укр.)