Дружба (Шумяцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дружба
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48133
Паштовыя індэксы
216434
Код АКАТП
Дружба на карце Расіі ±
Дружба (Шумяцкі раён) (Расія)
Дружба (Шумяцкі раён)
Дружба (Шумяцкі раён) (Смаленская вобласць)
Дружба (Шумяцкі раён)

Дружба (руск.: Дружба; да 1963 года Чартоўшчына) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Надзейкавіцкага сельскага паселішча.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска акружана балотамі. Балота на ўсход за 1 кіламетр ад вёскі, у бок Грынеўшчыны, называецца Лешнеўскім. Лешнеўскае балота летам 2003 года моцна выгарэла. На адлегласці каля двух кіламетраў ад вёскі ў бок Бедні распасціраецца Белае балота. Мінчыхіна балота знаходзіцца за кіламетр ад вёскі, па дарозе на Яўкіна. У Мінчыхіным балоце раней бралі торф, зараз тарфяныя ямы запоўненыя вадой, людзі туды не ходзяць.

У напрамку на Яўкіна былі хутары Нясцярэнка, Карпаў, Хімушкін, Панаськін, Маханькоў, Раманенка, Белякоў, Ягорушкін. У напрамку вёскі Караблёва былі хутары Яшын, Міхееў, Галееўцаў. Хутары Маркін, Нілянкоў, Фралоў, Арцёмаў размяшчаліся ля Арцёмава балота.

Чырвоны дом — месца паблізу Арцёмава балота (называлі так дом з-за чырвонай чарапіцы, якой быў накрыты дах). Фралоў равок — роў каля былога хутара селяніна Фралова ў бок Бедні за паўкіламетра ад вёскі. Старыя могілкі — размешчаны на грудзе за дамамі роду Карпавых і Галееўцавых. Згодна з паданнем на гэтым месцы людзі захоўвалі сваіх блізкіх яшчэ 700 гадоў таму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Мсціслаўскага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Чартоўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Паводле афіцыйных звестак на 1866 год беларусы складалі 94,7 % насельніцтва.

Найноўны час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР, але 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1963 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР вёска Чартоўшчына Шумяцкага сельскага раёна была перайменавана ў вёску Дружба.

Зноскі