Дынга
| Дынга | ||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
ПАВЕДАМЛЕННЕ ПРА ПАМЫЛКУ
Няма таксанамічнага шаблона {{Canis lupus }}, які павінен апісваць становішча таксона Canis lupus у біялагічнай класіфікацыі. |
||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
|
Canis lupus dingo Meyer, 1793 |
||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
Дынга[1] (Canis lupus dingo) — млекакормячае атраду драпежных, некаторыя вучоныя разглядаюць як здзічэлага свойскага сабаку, адзіны плацэнтарны драпежнік ў абарыгеннай фаўне Аўстраліі. Назва «дынга» ўзнікла ў пачатку еўрапейскай каланізацыі Новага Паўднёвага Уэльса і, па ўсёй верагоднасці, паходзіць ад «тынга» - тэрміна, які выкарыстоўваўся першабытнікамі Порт-Джэксана для апісання сваіх сабак.
[правіць] Знешні выгляд
Дынга выглядае як добра складзены сабака сярэдняй велічыні: вышыня ў карку 47-67 см, даўжыня цела з галавой 86-122 см, даўжыня хваста 26-38 см. Вага 9,60-19 кг, рэдка - да 24 кг. Самцы значна буйнейшыя за самак, а азіяцкі дынга драбнейшы за аўстралійскіх суродзічаў, мабыць, з-за рацыёну, беднага бялкамі. Целаскладам дынга нагадвае ганчака. Морда квадратная; вушы невялікія, стаячыя. Хвост пухнаты, шаблепадобны.
Мех ў дзінга кароткі і густы, тыповая афарбоўка - іржава-рудая або руда-бурая, на мордзе і бруху святлейшая. Зрэдку сустракаюцца асобіны амаль чорнага колеру, белыя і пярэстыя. На паўднёвым усходзе Аўстраліі жыве парода дынга шэра-белай масці. Дынга чорна-смалістай афарбоўкі (па тыпу афарбоўкі ратвейлера) лічацца гібрыдамі дынга са свойскімі сабакамі, верагодна, нямецкімі аўчаркамі.
Чыстакроўныя дынга ня брэшуць, але здольныя рыкаць і выць як воўк.
Зноскі
- ↑ Напісанне Дынга у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.286
