Дэвід Рэндальф Скот

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дэвід Рэндальф Скот

Дэвід Рэндальф Скот (англ.: David Randolph Scott; нар. 6 чэрвеня 1932, Сан-Антоніа, штат Тэхас) — астранаўт НАСА, быў адным з трэцяй групы астранаўтаў, названых НАСА ў кастрычніку 1963, і камандзірам касмічнага карабля «Апалон-15» . З'яўляецца адным з 12 чалавек, якія пабывалі на Месяцы. Сумарна здзейсніў 5 выхадаў у беспаветраную прастору, паставіўшы тым самым сусветны рэкорд, які пратрымаўся 13 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на базе ваенна-паветраных сілаў "Рэндальф", у гонар якой быў названы пасля, каля Сан-Антоніа, штат Тэхас, быў актывістам сярод байскаўтаў. Навучаўся ў Тэхаскім ваенным інстытуце і Вест-Пойнце, па спецыяльнасці «аэранаўтыкі і астранаўтыкі» і «інжынерам у аэранаўтыцы і астранаўтыцы». Абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Мічыгана ў 1971 годзе.

18 красавіка 1975 г., ва ўзросце 42 гадоў, Скот быў прызначаны дырэктарам Лётна-даследчага цэнтра імя Драйдэна НАСА. На гэтай пасадзе ён заставаўся да 30 кастрычніка 1977 года.