Дэндробіум адзіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэндробіум адзіны

Кветка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dendrobium unicum Seidenf., 1970


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  906880
EOL  1100258
IPNI  628853-1
TPL  kew-59384

Дэндробіум адзіны (Dendrobium unicum) — від шматгадовых травяністых раслін роду Dendrobium сямейства Архідныя.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі

Мініяцюрныя сімпадыяльныя лістападныя расліны.

Псеўдабульбы верацёнападобныя, каля 25 см даўжынёй.

Лісце даўгаватае, даўжынёй каля 6 см.

Кветканосы з'яўляюцца з верхніх вузлоў псеўдабульб.

Кветкі каля 3-5 см у дыяметры, шчыльныя, аранжавыя, губа светла-аранжавая з добра прыкметнымі цёмна-аранжавымі жылкамі. Інфармацыя аб водары кветак супярэчлівая, згодна з аднымі крыніцамі нагадвае пах дзіцячых васковых крэйд, згодна з іншым мандарына.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Натуральныя вобласці распаўсюджання — В’етнам, Лаос, Бірма і Тайланд.

Эпіфіт (на дрэвах і хмызняках), радзей літафіт у вечназялёных, паўлістападных і лістападных лясах, на вышынях ад 800 да 1550 метраў над узроўнем мора[3].

Культываванне[правіць | правіць зыходнік]

Тэмпературная група — цёплая.

Пасадка на блок пры наяўнасці высокай адноснай вільготнасці паветра і штодзённага паліву, а таксама ў гаршчок або кошык для эпіфітаў. Субстрат не павінен перашкаджаць руху паветра. Склад субстрата — хваёвая кара сярэдняй і буйной фракцыі. Паліў па меры высыхання субстрата.

Падчас вегетацыі паліў багаты. Перыяд супакою з восені па вясну. У гэты час скарачаюць паліў і зніжаюць тэмпературу паветра.

Асвятленне: яркае рассеянае[3] (FC = 1500—2000).

Цвіце ў лютым-кастрычніку[4].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Адносіцца да ліку ахоўных відаў (II прыкладанне CITES)[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Dendrobium unicum відавы нарыс на сайце Internet Orchid Species Photo Encyclopedia
  4. Dendrobium unicum Архівавана 20 ліпеня 2011. на сайте Orchidweb.com
  5. Dendrobium unicum на сайте Tropicos.org. Missouri Botanical Garden.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]