Жалезны воўк (Літва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жалезны воўк
Краіна
Тып арганізацыі ваенізаваная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 8 студзеня 1928
Ліквідацыя
Дата скасавання 24 мая 1930
Матчыная арганізацыя Літоўскі нацыяналістычны саюз[d]

Жалезны воўк (літ.: Geležinis vilkas) — ваенізаваная прафашысцкая арганізацыя, якая дзейнічала ў Літве падчас аўтарытарнага рэжыму Антанаса Смятоны.

Арганізацыя была ўтворана ў 1927 годзе Аўгусцінасам Вальдэмарасам, былым кіраўніком хрысціянскіх дэмакратаў і прэм’ерам Літвы да 1926 года. Назва руху паходзіць з легенды пра сон Гедзіміна, папулярызаванай Адамам Міцкевічам у «Пане Тадэвушу». Функцыі ганаровага кіраўніка арганізацыі выконваў сам Антанас Смятона. Але неўзабаве прэзідэнт і прэм’ер апынуліся ў супрацьлеглых лагерах. Арганізацыя выкарыстоўвалася Вальдэмарасам як сродак барацьбы з палітычнымі апанентамі. Аб’яднанне мела значную падтрымку сярод маладых афіцэраў літоўскай арміі, якія захапляліся лозунгамі фашызму і лічылі, што Смятона праводзіць надта памяркоўную палітыку. Рух быў забаронены ў 1930 годзе, пасля чаго ён пачаў дзейнічаць падпольна і кантактаваць з Германіяй. У красавіку 1934 года члены арганізацыі здзейснілі няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту, пасля чаго Вальдэмарас апынуўся ў няволі. У 1938 годзе ён выйшаў на волю і эміграваў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]