Жалезны чалавек (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жалезны чалавекM:
Iron Man
Постар фільма
Жанр баявік[1][2][…], навукова-фантастычны фільм[d][3][4][…], прыгодніцкі фільм[3][4][…] і супергеройскі фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Marvel Studios[d][5] і Paramount Pictures
Працягласць 126 хв.[19]
Бюджэт 140 млн дол.
Зборы 585 796 247 дол.
Краіна
Мова англійская
Год 2008
Наступны фільм Жалезны чалавек 2
(у трылогіі пра Жалезнага чалавека) /
Неверагодны Халк
(у храналогіі КСМ)
IMDb ID 0371746
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Жалезны чалавек» (англ.: Iron Man) — амерыканскі супергеройскі баявік 2008 года. Першы фільм пра прыгоды персанажа коміксаў Marvel Жалезнага чалавека, які з’яўляецца 1-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Джон Фаўра, а Роберт Даўні (малодшы) быў абраны на галоўную ролю.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Мільярдэр-вынаходнік Тоні Старк трапляе ў палон да Афганскіх тэрарыстаў, якія спрабуюць прымусіць яго стварыць зброю масавага паражэння. У таямніцы ад сваіх захопнікаў Старк канструюе высокатэхналагічную кібербраню, якая дапамагае яму ўцячы. Аднак па вяртанні ў ЗША ён даведаецца, што ў савеце дырэктараў яго фірмы пляцецца змова, багаты страшнымі наступствамі. Выкарыстоўваючы сваё апошняе вынаходства, Старк спрабуе вырашыць праблемы сваёй кампаніі радыкальна.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Universal Studios набыла правы на вытворчасць «Жалезнага чалавека» для кінаэкранаў у 1990 годзе. У 1996 годзе правы перайшлі да 20th Century Fox. Сцэнарый быў падрыхтаваны ў 1998 годзе, аднак праз год Fox прадала правы New Line Cinema, аргументуючы гэта тым, што мае ў працы і так багата супергерояў Marvel.

У 2000 годзе быў напісаны новы сцэнарый, праца над фільмам пачалася ў 2004 годзе, аднак праз два гады New Line Cinema вярнуў правы на экранізацыю Marvel. Marvel Studios пачала работу над фільмам ад пачатку. У 2006 годзе рэжысёрам быў наняты Джон Фаўра, які змяніў сюжэт з В’етнамскай вайны на афганскую. Сцэнарыі пісалі асобна Арт Маркум і Мэт Холаўэй з аднаго боку, і Марк Фергус і Хоук Остбі з іншага, пасля чаго былі сабраныя ў адзін сцэнарый.

Увосень 2006 года пачаўся падбор акцёраў. Здымкі пачаліся ў сакавіку 2007 года ў былых гукапавільёнах кампаніі Hughes у Лос-Анджэлесе. Афганскія сцэны здымаліся таксама ў Лоўн-Пайне і ў пясчаных дзюнах Аланчы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.nytimes.com/2008/05/02/movies/02iron.html?_r=0 Праверана 14 красавіка 2016.
  2. http://www.nytimes.com/2008/05/02/movies/02iron.html Праверана 14 красавіка 2016.
  3. а б http://www.imdb.com/title/tt0371746/ Праверана 14 красавіка 2016.
  4. а б http://www.filmaffinity.com/en/film201496.html Праверана 14 красавіка 2016.
  5. а б в г д е Kit B. Marvel Studios outlines slew of superhero titles // The Hollywood Reporter / J. MinLA: Penske Media Corporation, 2006. — ISSN 0018-3660 Праверана 10 чэрвеня 2016.
  6. а б в https://www.imdb.com/title/tt0371746/?ref_=fn_al_tt_1 Праверана 12 чэрвеня 2018.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р https://www.siamzone.com/movie/m/5043 Праверана 14 красавіка 2016.
  8. http://www.filmaffinity.com/es/film201496.html Праверана 14 красавіка 2016.
  9. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая http://www.imdb.com/title/tt0371746/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.
  10. а б http://www.ofdb.de/film/147797,Iron-Man Праверана 14 красавіка 2016.
  11. RAGE AGAINST THE MACHINE Guitarist Faces Iron Man
  12. а б в http://stopklatka.pl/film/iron-man-2008 Праверана 14 красавіка 2016.
  13. Cramer In Iron Man
  14. а б https://www.imdb.com/title/tt0371746/fullcredits Праверана 28 ліпеня 2019.
  15. http://www.metacritic.com/movie/iron-man Праверана 14 красавіка 2016.
  16. Itzkoff D. Modern Marvel // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2011. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 9 красавіка 2016.
  17. FIVE MINUTES WITH… AMERICA OLIVO // Chicago Sun-TimesChicago: Sun-Times Media Group, 2014. — ISSN 1553-8478 Праверана 30 сакавіка 2016.
  18. http://www.mikecochrane.com/acting-info/movie-schedule/ Праверана 30 сакавіка 2016.
  19. Lam B. Iron Man Review (Verdict: 126 Minutes of Gadget Porn)Gizmodo, 2008. Праверана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]