Жамель Дэбуз
| Жамель Дэбуз Jamel Debbouze |
|
| Жамель Дэбузна Фестывалі ў Канах у 2010 годзе | |
| Дата нараджэння: | 18 чэрвеня 1975 (37 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Парыж, Францыя |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | акцёр, комік, прадзюсар |
| Кірунак: | камедыя, меладрама |
| IMDb: | ID 0213354 |
Жамель Дэбуз (фр. Jamel Debbouze, араб. جمال دبوز; 18 чэрвеня 1975, Парыж) — французскі акцёр, прадзюсар, шоўмен мараканскага паходжання.
Біяграфія [правіць]
Дэбуз - старэйшы з шасці дзяцей у мараканскай сям'і, якая пераехала жыць у парыжскі прыгарад Трап. Нягледзячы на маленькі рост (165 см) і непрыкметную знешнасць, гэты таленавіты акцёр на сённяшні дзень адзін з самых запатрабаваных у Францыі. У пачатку кар'еры быў заўважаны Аленам Дэгуа па мянушцы Дзядуля - кіраўніком Дэклік Тэатр - тэатральнай трупы раёна Мэрызье ў Трап. Там Дэбуз зрабіў свае першыя акцёрскія крокі і нават выйшаў у фінал чэмпіянату Францыі сярод юніёраў, які праводзіўся Французскай лігай тэатральнай імправізацыі.
У 1990 годзе Жамель пашкодзіў руку, гуляючы на чыгуначных рэйках у Парыжскім метро. У выніку рука перастала развівацца і ён не можа ёю карыстацца. З тых часоў ён амаль заўсёды трымае правы рукаў у кішэні.
У 1995 годзе яго заўважылі Жан-Франсуа Бізо і Жак Масадзьян, кіраўнікі «Радыё Нова» і прапанавалі яму весці штодзённую рубрыку. Дэбуз дэбютаваў на тэлебачанні ў праграме «Заклад прэм'ер», затым перайшоў у праграму «Нідзе ў іншым месцы» і стаў улюбёнцам «Canal». Паралельна з гэтым ён зрабіў сваё першае персанальнае шоў.
Жамель Дэбуз карыстаецца ў Францыі такой папулярнасцю, што ў 2004 годзе яму даверылі пранесці Алімпійскі агонь па Парыжы.
Спасылкі [правіць]
- Жамель Дэбуз(англ.) на сайце Internet Movie Database
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
| Гэта пачатак артыкула пра акцёра або актрысу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |