Жвір

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Жвір, Грэцыя

ЖВІР – рыхлая абломкавая асадкавая парода, складзеная з абкатаных абломкаў горных парод і мінералаў памерамі ад 1 да 10 мм. Паводле ўтварэння адрозніваюць жвір рачны, азёрны, марскі і ледавіковы.

Жвір можа ўтвараць паклады (лінзападобныя або пластавыя), належыць да карысных выкапняў. Здабываецца адкрытым спосабам. Выкарыстоўваецца жвір для вытворчасці бетону, пры будаўніцтве дарог, фільтрацыйных пабудоў і інш.

На Беларусі пясчана-жвіровы матэрыял пашыраны ў антрапагенавых адкладах і сканцэнтраваны перавахна ў межах Беларускай грады і Паазер'я. Разведана 136 радовішчаў, з іх выкарыстоўваецца 82.