Жуль Ардуэн-Мансар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жуль Ардуэн-Мансар
Jules Hardouin-Mansart
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Жуль Ардуэн

Дата нараджэння:

16 красавіка 1646({{padleft:1646|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})

Месца нараджэння:

Парыж

Дата смерці:

11 мая 1708({{padleft:1708|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:11|2|0}}) (62 гадоў)

Месца смерці:

Марлі

Грамадзянства:

Францыя

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Жуль Ардуэн-Мансар (фр.: Jules Hardouin-Mansart, народжаны Жуль Ардуэн; 16461708) — французскі дойлід, прыдворны архітэктар Людовіка XIV, траюрадны пляменнік Франсуа Мансара, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў стылю барока ў французскай архітэктуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сабор Дому Інвалідаў

Жуль Ардуэн нарадзіўся 16 красавіка 1646 года ў Марлі. Вучыўся дойлідству ў Лібераля Бруана — архітэктара, вядомага стварэннем Гатэля інвалідаў у Парыжы. Акрамя таго, Жуль атрымаў у спадчыну калекцыю планаў і чарцяжоў свайго знакамітага стрыечнага дзеда Ф. Мансара. Заадно ўзяў сабе і яго прозвішча, якое стала моцнай гандлёвай маркай.

Кар'еру самастойнага архітэктара Ардуэн-Мансар пачаў з праекта палаца дэ Кланьі для мадам дэ Мантэспан. Праца была заўважана пры двары, што дапамагло маладому дойліду пайсці ўгару. Службу пры двары Людовіка XIV Жуль пачаў з праекта па пашырэнні палаца ў Сен-Жэрмен-ан-Ле, затым завяршыў будаўніцтва Вялікага Трыянона і першай каралеўскай царквы Нотр-Дам (Царква Багародзіцы) у Версалі. Самымі вядомымі тварэннямі Ардуэн-Мансара сталі такія парыжскія славутасці, як Сабор Дому інвалідаў (1693-1706), а таксама комплексы плошча Перамог (пач. у 1684 г.) і Вандомская плошча (пач. у 1698 г.).

Архітэктар сканаў 11 мая 1708 г.

У гонар Ардуэн-Мансара названы кратар на Меркурыі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Jules Hardouin-Mansart (Architecture series—bibliography) by Lamia Doumato.