Журахон Рахмонбердыевіч Рахмонаў
Журахон Рахмонбердыевіч Рахмонаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | узб.: Раҳмонов Жўрахон Раҳмонбердиевич |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1977 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР → |
Бацька | Рахмонберды Мадазымаў |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр |
Кар’ера | 1937-1977 |
Кірунак | Драматычны, трагічны, камедыйны акцёр |
Узнагароды |
Журахон Рахмонбердыевіч Рахмонаў (руск.: Журахон Рахмонов; 18 жніўня 1917, Ош, Кыргызстан — 7 красавіка 1977, Ош, Кыргызстан) — заснавальнік тэатра імя Бабура горада Ош, савецкі кіргізскі акцёр тэатра і кіно, Заслужаны артыст Узбекскай ССР (1974).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Журахон Рахмонаў нарадзіўся 18 жніўня 1917 года ў горадзе Ош ў сям'і служачых. Ён быў адным з заснавальнікаў узбекскага драматычнага тэатра імя Кірава (цяпер імя Бабура) г. Ош. Паступіў артыстам у тэатр у 1937 годзе. Таксама заснавальнікамі Ошскага тэатра імя Кірава з'яўляюцца яго бацька Рахмонберды Мадазімаў (з 1914 года), а таксама яго брат Урынбой Рахмонаў (з 1927 года).
У 1938 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай арміі. Удзельнічаў у Савецка-фінскай вайне, абароне блакаднага Ленінграда, служыў старшым сяржантам 95-й танкавай брыгады 9-га танкавага корпуса 2-га Беларускага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Расіі, Украіны, Беларусі, Польшчы, Германіі, узяцці Берліна і Рэйхстага. Узнагароджаны ордэнам «Айчыннай вайны» II ступені (загад 9-ТК № 015/п ад 23 жніўня 1943 года), а таксама шматлікімі медалямі.
Пасля заканчэння вайны Журахон Рахмонаў вярнуўся на працу ў Ошскай дзяржаўны узбекскі музычна-драматычны тэатр імя Бабура і да канца жыцця працаваў там артыстам, сыграў больш за сто роляў у тэатры і кіно. Журахон Рахмонаў памёр 7 красавіка 1977 года і быў пахаваны ў горадзе Ош. На яго пахаванні былі і казалі прамовы першы сакратар Ошскага абкама партыі Султан Ібраімаў і кіраўнікі Ошскаша гарвыканкама.
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнічаў у шматлікіх канцэртных праграмах.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (23 жніўня 1943 года)
- Медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1968/03/02 год)
- Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» (1968/10/25 год)
- Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970/04/10 год)
- Знак «25 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (1970 г.)
- Медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1975/11/21 год)
- Заслужаны артыст Узбекскай ССР (5 ліпеня 1974 года)
- Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР (10 лютага 1968 года)
- Ударнік 9 пяцігодкі (28 студзеня 1976 года)
- Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР (28 жніўня 1974 года)
- Ганаровая грамата Міністэрства культуры Кіргізскай ССР (1957 г.)
- і шматлікія медалі, як ветэрану Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энциклопедия Ошской области, раздел «Театральная жизнь», стр.110, изданная Академией Наук Киргизской ССР, 1987 год, город Фрунзе.
- А. Абдугафуров «Видные сыновья Оша», 2000, город Ош, стр.129-130.
- А. Абдугафуров «Ошский академический театр», 2010, город Ош, стр.6, 41, 45.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Акцёрская дынастыя
- Яны стаялі ля вытокаў
- Центразия Персоны Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Біяграфіі знакамітасцяў
- Савецкія акцёры кіно і тэатра мужчыны
- Архіўныя дакументы старэйшага сяржанта Рахманова Журахона ў ЦАМА
- Реферат
- Журахон Рахмонаў ў часопісе Муштум
- гісторыя тэатра Архівавана 14 лістапада 2015.
- Асобы
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Ошы
- Памерлі 7 красавіка
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Ошы
- Пахаваныя ў Кыргызстане
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Кыргызстана
- Акцёры XX стагоддзя
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны